wd wp Пошук:

Фёдар Васілевіч Лапухоў

Фёдар Васілевіч Лапухоў (руск.: Фёдор Васи́льевич Лопухо́в; 1886—28 студзеня 1973) — рускі і савецкі артыст балета і балетмайстар, педагог, народны артыст РСФСР (1956), заслужаны артыст РСФСР (1927).

Біяграфія

Скончыў Імператарскую Тэатральную вучэльню (педагог М. Г. Легат) і з 1905 — у трупе Марыінскага тэатра, дзе прапрацаваў артыстам балета да 1922 (з перапынкамі ў 1909—1910 — запрошаны А. А. Горскім у Вялікі тэатр у Маскве, у 19 1911 з антрэпрызай рускіх артыстаў здзейсніў турнэ па Еўропе і ЗША).

Мастацкі кіраўнік балетнай трупы Марыінскага тэатра (ГАТОБ, тэатр оперы і балета імя С. М. Кірава) у 1922—1931, 1944—1946 і 1955—1956. Здымаўся ў кіно («Паэт і цар», 1927).

Жыццё і творчасць Фёдара Лапухова праходзілі ў вельмі складаную гісторыка-культурную і палітычную эпоху. За час кіраўніцтва тэатрам здолеў абараніць і захаваць большасць балетных спектакляў класічнай спадчыны, якія ўваходзяць цяпер у «залаты фонд» расійскага і сусветнага балетнага мастацтва. Падчас рэдактарскай працы над класічнымі балетамі рабіў гэта так па-майстэрску, што пастаўленыя ім танцы нярэдка немагчыма было адрозніць ад першакрыніцы М. І. Петыпа. Балетмайстарская творчасць Фёдара Лапухова вельмі рознабаковае, у ім вялікую ролю гуляюць эксперыментальныя працы, тым не менш заснаваныя на класічным танцы з прыўнясеннем разнастайных народных скокаў (фальклору). Нараўне з К. Галейзоўскім упершыню ўвёў у дуэтны танец складаныя акрабатычныя падтрымкі (у тым ліку стаў вынаходнікам рухаў, вядомых цяпер ва ўсім балетным свеце). За стварэнне балета «Ледзяная дзева» (1927) адзіны ў краіне быў адзначаны званнем «Заслужаны балетмайстар РСФСР»

Фёдар Лапухоў з’яўляецца адным з заснавальнікаў бессюжэтнага балета. У яго наватарскай пастаноўцы — танцсімфоніі «Веліч светабудовы» (1923) прымаў удзел Г. Баланчивадзе (Дж. Баланчын) — будучы найзыркі майстар гэтага балетнага жанру. Лапухоў — стваральнік балетнай трупы Малога опернага тэатра (Тэатр Оперы і Балета ім. М. П. Мусаргскага) і яе мастацкі кіраўнік у 1931—1936. Яго балет «Светлы ручай» (1935) з’яўляецца першым савецкім балетам на сучасную бытавую тэматыку, дзе галоўныя героі дзейнічалі пад сваімі рэальнымі імёнамі.

Арганізатар балетмайстарскіх курсаў пры Ленінградскім Харэаграфічным вучылішчы ў 1937—1941. (Сярод вучняў — Б. Фенстэр, В. Варкавіцкі, К. Баярскі). Заснавальнік (1962) і кіраўнік балетмайстарскага аддзялення Санкт-Пецярбургскай (Ленінградскай) кансерваторыі (1962—1967). Сярод вучняў — Г. Алексідзэ, Н. Маркар’янц, Н. Баярчыкаў, А. Дзяменцьеў.

Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на «Літаратарскіх мастках» Волкавых могілак.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай