wd wp Пошук:

Фёдар Васілевіч Аляшкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аляшкевіч. Фёдар Васілевіч Аляшкевіч (5 мая 1936, в. Балотца, Навагрудскі павет — 29 снежня 2008) — беларускі нейрахірург. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; чл.-кар. з 1994), доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1980). 

Біяграфія

Нарадзіўся 5 мая 1936 года ў в. Балотца Навагрудскага павета (цяпер — Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць).

Скончыў Шчорсаўскую сярэднюю школу[1]. У 1959 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1959—1961 гг. — загадчык хірургічнага аддзялення Суботніцкай участковай бальніцы, намеснік галоўнага лекара Іўеўскага раёна. З 1974 г. — дацэнт, прафесар, загадчык курсам нейрахірургіі Мінскага медінстытута, з 1989 г. — загадчык кафедры, з 2007 г. — прафесар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У 1980—2000 гг. — галоўны нейрахірург Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 2000—2004 гг. — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання.

Навуковыя даследаванні прысвечаны сасудзістым парушэнням галаўнога мозгу, чэрапна-мазгавым траўмам, пухлінам галаўнога мозгу, эпілепсіі, болевым сіндромам. Распрацаваў і ўжыў новы метад лячэння артэрыяльнай спазмы мазгавых сасудаў — мясцовае ўздзеянне навакаінаміду на сасуды мозгу. Упершыню вывучыў ролю і значэнне перакіснага акіслення ліпідаў пры чэрапна-мазгавой траўме.

Памёр 29 снежня 2008 года.

Асноўныя працы

Зноскі

  1. «Помочь может только профессор Олешкевич!»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нейрахірургі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Памерлі 29 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (1921—1940)