wd wp Пошук:

Фёдар Антонавіч Туманскі

Фёдар Антонавіч Туманскі (1799 або пачатак 1800-х гг., Украіна — 5 ліпеня 1853, Сербія, Бялград) — паэт пушкінскага часу, дыпламат, дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Стрыечны брат паэта Васіля Іванавіча Туманскага.

Біяграфія

Адукацыю атрымаў у Шляхетным пансіёне пры Маскоўскім Універсітэце. Усё жыццё праслужыў у Міністэрстве замежных спраў Расійскай імперыі.

У 1820-х гадах быў прызначаны консулам у Ясах. Часта наведваў Кішынёў ды Адэсу, дзе сустракаўся з Пушкіным, які ў той час пражываў там. Да гэтага часу адносіцца «Адказ Ф. А. Т.» (руск.: «Ответ Ф. А. Т.»), напісаны Пушкіным у Кішынёве, па чытанні аднаго з вершаў Туманскага.

Апошнія гады жыцця правёў у Бялградзе, куды быў прызначаны консулам і дзе памёр у 1853.

Творчасць

Пісаў не шмат. У друку з’явілася толькі восем яго вершаў, у альманаху «Северные цветы» («Паўночныя кветкі») барона Дэльвіга.

Найбольш знакамітым ягоным творам з’яўляецца хрэстаматыйны верш «Птушачка» (руск.: «Птичка»), упершыню надрукаваны ў 1827 годзе. Гэты верш, дзякуючы якому Фёдар Антонавіч Туманскі трапіў у літаратурны летапіс, быў створаны падчас «паэтычнага спаборніцтва» паміж Туманскім, Пушкіным і Дэльвігам. Мэтай спаборніцтва было стварэнне верша на пэўную тэму, абмежаванага двума чатырохрадкоўямі, напісанымі чатырохстопным ямбам. З боку Пушкіна з’явіўся верш «Птушачка» (руск.: «Птичка», 1823 год), з боку Дэльвіга — верш «Да птушачкі, адпушчанай на волю» (руск.: «К птичке, выпущенной на волю», 1823 год).

«Птушачка» быў пакладзены на музыку Цэзарам Кюі і іншымі кампазітарамі.

Зноскі

  1. Туманский, Федор Антонович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1902. — Т. XXXIV. — С. 59.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Выхаванцы маскоўскага ўніверсітэцкага пансіёну
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 5 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1853 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1799 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Бялградзе
Катэгорыя·Стацкія саветнікі