wd wp Пошук:

Фурфурол

Фурфурол, фурфураль, 2-фуранкарбальдэгід (ад лац.: Furfur — вотруб’е) — араматычнае злучэнне, альдэгід, вытворнае фурана, C5H4O2.

Уласцівасці

Фурыурол уяўляе сабой масляністую вадкасць жаўтаватага колеру (на паветры цямнее) з пахам свежага жытняга хлеба. Тэмпература плаўлення −38,7[1] °С, тэмпература кіпення 161,5[1] °C. Шчыльнасць 1,1594 г/см³ (пры тэмпературы 20 °C)[1]. Раствараецца ў вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры. Змешваецца з многімі арганічнымі растваральнікамі. Утварае азеатропныя сумесі з вадой, пентахлорэтанам і бромбензолам[1].

Атрыманне

Фурфурол можа быць атрыманы пры кіпячэнні з сернай кіслатой розных сельскагаспадарчых адходаў (сцёблы сланечніка, саломы, вотруб’я), а таксама драўніны. Пры гэтым адбываецца гідроліз геміцэлюлозы (аднаго з поліцукрыдаў клеткавых сценак расліны), утвараемыя пентозы (галоўным чынам, ксілоза) пад дзеяннем сернай кіслаты падвяргаюцца дэгідратацыі, якая вядзе да ўтварэння фурфуролу. Фурфурол адганяецца разам з парамі вады.

Выкарыстанне

Фурфурол выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны ў вытворчасці фурану, сільвіну, фурфурылавага спірту, 1,3-бутадыену, фуранавых смолаў[2], лекавых сродкаў, фунгіцыдаў. Таксама выкарыстоўваецца ў працэсах ачысткі нафты і алеяў.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Хімічная энцыклапедыя на сайце ХиМиК.ру (руск.)
  2. Фуранавыя смолы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 504. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Фураны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Альдэгіды