wd wp Пошук:

Фуран

Фура́н — арганічнае злучэнне з формулай C4H4O. Пяцічленны гетэрацыкл з адным атамам кіслароду. Родапачынальнік вялікай групы арганічных злучэнняў, многія з якіх маюць практычнае значэнне, напрыклад фурфурол, тэтрагідрафуран, α-метылфуран (сільван).

Уяўляе сабой бескаляровую вадкасць з характэрным пахам, нагадваючым пах хлараформу. Малекулярная маса 68,07. Тэмпература плаўлення −85,65 °C. Тэмпература кіпення 31,83 °C. Шчыльнасць 0,937 г/см³ пры тэмпературы 20 °C. Добра раствараецца ў арганічных растваральніках, дрэнна раствараецца ў вадзе — утварае азеатропную сумесь (98,8 % фурану). Фуран устойлівы да ўздзеяння шчолачаў і раскладаецца кіслотамі. На паветры лёгка акісляецца.

Атрыманне

Фуран разам з сільванам утрымліваецца ў прадуктах сухой перагонкі драўніны некаторых парод. У лабараторных умовах атрымліваюць дэкарбакісліраваннем піраслізевай кіслаты. У прамысловых умовах фуран атрымліваюць дэкарбаніліраваннем фурфуролу.

Выкарыстанне

Фуран выкарыстоўваецца ў працэсах сінтэзу тэтрагідрафану, піролу, малеінавага ангідрыду, селенафену. Таксама выкарыстоўваецца ў якасці растваральніка алеяў і тлушчаў.

Шкоднае ўздзеянне

Фуран — таксічнае рэчыва. Пранікаючы праз непашкоджаную скуру, шкодна ўздзейнічае на печань і цэнтральную нервовую сістэму.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фураны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара