wd wp Пошук:

Функцыянальнае тэставанне

Функцыянальнае тэставанне (англ. - functional testing) - гэта працэс праверкі праграмнага забеспячэння (частка працэса забеспячэння яго якасці (quality assurance)), сканцэнтраваны на аналізе адпаведнасці ПЗ патрабаванням і спецыфікацыям.

Функцыянальнае тэставанне можа быць ручным альбо аўтаматызаваным.

Функцыянальнае тэставанне ўключае наступныя крокі:

  1. Вызначэнне функцый, што праграмнае забеспячэнне павінна выконваць.
  2. Стварэнне ўваходных і выходных даных на аснове спецыфікацый (стварэнне тэст-кейсаў).
  3. Выкананне тэст-кейсаў.
  4. Параўнанне фактычных і чаканых вынікаў (напісанне баг-рапартаў).

Функцыянальнае тэставанне будзе больш эфектыўным, калі ўмовы выпрабаванняў (тэст-кейсы) будуць стварацца непасрэдна з бізнес-патрабаванняў (business requirements) ці патрабаванняў карыстальнікаў (user requirements). Калі ж умовы выпрабаванняў ствараюцца з сістэмнай дакументацыі (сістэмных патрабаванняў (system requirements) альбо дызайн-дакументаў (design documents)), дэфекты ў гэтай дакументацыі не будуць знойдзены шляхам тэставання, і гэта можа быць прычынай абурэння канчатковых карыстальнікаў, калі яны пачнуць выкарыстоўваць праграмны прадукт.[1]

Мэты функцыянальнага тэставання

Узроўні функцыянальнага тэставання

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://softwaretestingfundamentals.com/functional-testing/
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Тэставанне праграмнага забеспячэння
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0