Функцыянальнае тэставанне (англ. - functional testing) - гэта працэс праверкі праграмнага забеспячэння (частка працэса забеспячэння яго якасці (quality assurance)), сканцэнтраваны на аналізе адпаведнасці ПЗ патрабаванням і спецыфікацыям.
Функцыянальнае тэставанне можа быць ручным альбо аўтаматызаваным.
Функцыянальнае тэставанне ўключае наступныя крокі:
Функцыянальнае тэставанне будзе больш эфектыўным, калі ўмовы выпрабаванняў (тэст-кейсы) будуць стварацца непасрэдна з бізнес-патрабаванняў (business requirements) ці патрабаванняў карыстальнікаў (user requirements). Калі ж умовы выпрабаванняў ствараюцца з сістэмнай дакументацыі (сістэмных патрабаванняў (system requirements) альбо дызайн-дакументаў (design documents)), дэфекты ў гэтай дакументацыі не будуць знойдзены шляхам тэставання, і гэта можа быць прычынай абурэння канчатковых карыстальнікаў, калі яны пачнуць выкарыстоўваць праграмны прадукт.[1]