wd wp Пошук:

Фрэнк Вільчэк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вільчэк.

Фрэнк Вільчэк (англ.: Frank Wilczek, нар. 15 мая 1951, Мінеола, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2004) «за адкрыццё асімптатычнай свабоды ў тэорыі моцных узаемадзеянняў» (сумесна з Дэвідам Гросам і Дэвідам Політцэрам).

Біяграфія

Вільчэк нарадзіўся ў мястэчку Мінеола, штат Нью-Ёрк, у польска-італьянскай сям’і. Скончыў агульную школу ў Квінс, затым школу імя Ван Бюрэна. У 1970 г. атрымаў ступень бакалаўра навук па матэматыцы ва ўніверсітэце Чыкага; ў 1972 г. ступень магістра, а ў 1974 г. доктара філасофіі (кандыдата навук) — у Прынстанскім універсітэце. З 2000 г. Вільчэк з’яўляецца прафесарам фізікі ў Цэнтры тэарэтычнай фізікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Працаваў таксама ў Інстытуце перадавых даследаванняў у Прынстане і Інстытуце тэарэтычнай фізікі імя Каўлі ў Санта-Барбары. У 2002 г. узнагароджаны медалём Лорэнца.

У 1973 г. ажаніўся з Бетсі Дэвайн. Двое дзяцей — Эміты і Міра.

Даследаванні

У 1973 г. Вільчэк, працуючы ў якасці аспіранта з Дэвідам Гросам у Прынстанскім універсітэце, адкрыў асімптатычную свабоду, згодна з якой, чым бліжэй кваркі адзін да аднаго, тым менш моцнае ўзаемадзеянне (або абмен колерам) паміж імі. Калі кваркі знаходзяцца надзвычай блізка адзін да аднаго, то ядзерныя сілы паміж імі настолькі слабыя, што кваркі паводзяць сябе амаль як свабодныя часціцы. Гэтая тэорыя, адкрытая незалежна таксама Дэвідам Політцэрам, была важным крокам у развіцці квантавай хромадынамікі.

Вільчэк зрабіў уклад у даследаванне аксіонаў, эніонаў, асімптатычнай свабоды, фаз каляровай звышправоднасці кваркавага рэчыва і іншых аспектаў квантавай тэорыі поля. Ён працаваў над незвычайна шырокім колам пытанняў - ад фізікі кандэнсаваных асяроддзяў і астрафізікі да фізікі элементарных часціц.

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1005617/Frank-Wilczek
  2. http://www.nndb.com/lists/515/000063326/
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #131653369 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1005610/David-J-Gross
  5. http://www.nndb.com/org/290/000161804/
  6. http://www.theaustralian.com.au/arts/review/reviews-san-cisco-clocked-out-time-crystals-the-company-the-pigs/story-fn9n8gph-1227240282167
  7. 1 2 NNDB — 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Сакураі
Катэгорыя·Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Лаўрэаты стыпендыі Мак-Артура
Катэгорыя·Нарадзіліся ў акрузе Насо (Нью-Ёрк)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Фізікі-тэарэтыкі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Дзірака
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Лорэнца
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных