wd wp Пошук:

Фрэдэрык Пухула-і-Валес

Фрэдэрык Пухула-і-Валес (катал.: Frederic Pujulà i Vallès; 12 лістапада 1877, Паламас(руск.) бел. — 14 лютага 1962, Баржэмон(руск.) бел.) — іспанскі і французскі каталонскі журналіст, празаік і драматург ; перакладчык з каталанскай мовы і на каталанскую, а таксама вядучы іспанскі эсперантыст.

Біяграфія

Пухула у маладосці шмат падарожнічаў па Еўропе і доўгі час жыў у Парыжы. З 1900 па 1906 гады публікаваўся ў часопісе «Joventut». Лічыцца аўтарам першага навукова-фантастычнага апавядання на каталанскай мове «Штучныя людзі» (катал.: Homes Artificials), упершыню апублікаванага ў 1912 годзе ў Бібліятэцы Joventut у Барселоне. Пухула быў удзельнікам IV і V сусветных кангрэсаў эсперантыстаў.

У 1914 годзе Пухула пражываў у Парыжы і арганізоўваў X сусветны кангрэс эсперантыстаў, які быў адменены ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны. Пухула быў прызваны ў армію і прызначаны сувязістам Арміі Францыі, паколькі валодаў азбукай Морзэ. У гады вайны ён быў таксама карэспандэнтам газеты «El Diluvio» і пісаў артыкулы на іспанскай мове  аб ваенным жыцці. Пасля вяртання ў Барселону прызначаны галоўным рэдактарам выдання, якому сімпатызавалі рэспубліканцы.

У 1939 годзе Пухулу арыштавалі і кінулі ў турму прыхільнікі Франсіска Франка, якія абвінавацілі яго ў антыдзяржаўнай дзейнасці і антыдзяржаўнай прапагандзе газеты «El Diluvio». Яго прысудзілі да смяротнага пакарання, якое потым замянілі на 20 гадоў і 1 дзень турмы, але праз два гады і два месяцы па стану здароўя Пухула быў вызвалены. Ён з’ехаў у Францыю, дзе і пражыў астатак жыцця.

Працы

На каталанскай мове

Тэатр

Апавяданні

Пераклады на катаолнский

На эсперанта

Апавяданні

Маналогі

Драмы

Спасылкі

  1. 1 2 Frederic Pujulà i Vallès // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Frederic Pujulá i Vallès // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада
Катэгорыя·Драматургі паводле алфавіта
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі з каталанскай мовы
Катэгорыя·Памерлі 14 лютага
Катэгорыя·Эсперантысты
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Перакладчыкі Францыі
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў 1962 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Вар
Катэгорыя·Журналісты Іспаніі
Катэгорыя·Драматургі Іспаніі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Драматургі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Жырона
Катэгорыя·Перакладчыкі Іспаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1877 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі на каталанскую мову
Катэгорыя·Журналісты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Пісьменнікі Іспаніі