Фрыдрых Хунд (ням.: Friedrich Hund; 4 лютага 1896, Карлсруэ — 31 сакавіка 1997, Гётынген) — нямецкі фізік. Удзельнік распрацоўкі метаду малекулярных арбіталей.
У 1925 г. выкладаў у Гётынгенскім універсітэце. У 1929—1946 гг. прафесар Лейпцыгскага ўніверсітэта, у 1946—1951 гг. — Енскага ўніверсітэта, у 1951—1956 гг. — Універсітэта ў Франкфурце-на-Майне, з 1956 г. — Гётынгенскага ўніверсітэта.