wd wp Пошук:

Фрыдрых Вільгельм Мурнаў

Фрыдрых Вільгельм Мурнаў (ням.: Friedrich Wilhelm Murnau, сапраўднае імя Фрыдрых Вільгельм Плумпе, ням.: Friedrich Wilhelm Plumpe; 28 снежня 188811 сакавіка 1931) — нямецкі кінарэжысёр эпохі нямога кіно, адзін з найбуйнейшых майстроў кінаэкспрэсіянізму[en].

Адной з яго самых вядомых прац стаў фільм «Насферату: Сімфонія жаху» (1922), вольная экранізацыя рамана Брэма Стокера «Дракула[en]». Нягледзячы на тое, што з-за праблем з аўтарскімі правамі фільм не карыстаўся камерцыйным поспехам, сёння ён лічыцца шэдэўрам нямецкага экспрэсіянісцкага кіно[en]. Пазней Мурнаў зняў фільм «Апошні чалавек[en]» (1924), а таксама кінакарціну «Фаўст[en]» (1926), экранізацыю аднайменнай трагедыі Гётэ. У 1926 годзе пераехаў у Галівуд і зняў на студыі Fox тры фільмы: «Узыход сонца: Песня двух чалавек[en]» (1927), «Чатыры д’яблы[en]» (1928) і «Гарадская дзяўчына[en]» (1930). «Узыход сонца» быў расцэнены крытыкамі і рэжысёрамі як адзін з найлепшых фільмаў усіх часоў і народаў[7].

У 1931 годзе Мурнаў адправіўся на Бора-Бора на здымкі фільма «Табу: Гісторыя паўднёвых мораў[en]» (1931), які планаваўся як сумесная пастаноўка з Робертам Флаэрці[en], аднак з-за рознагалоссяў Флаэрці пакінуў праект, і Мурнаў зняў фільм самастойна. За тыдзень да прэм’еры ён трапіў у аўтамабільную катастрофу і памёр у шпіталі Санта-Барбары ад траўмаў[8].

З дваццаці аднаго фільма, якія зняў Мурнаў, восем лічацца страчанымі, а ад фільма «Марыца» (1922) захаваўся толькі 13-хвілінны фрагмент. Цалкам захавалася дванаццаць фільмаў.

Фільмаграфія

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118585878 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118585878 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118585878 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. https://www.berlin.de/senuvk/umwelt/stadtgruen/friedhoefe_begraebnisstaetten/downloads/eg-liste.pdf
  6. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  7. Votes for Sunrise A Song of Two Humans (1927) | BFI (нявызн.). www.bfi.org.uk. Праверана 13 чэрвеня 2022.
  8. F.W. MURNAU KILLED IN COAST AUTO CRASH; Movie Director Planned to Go Home to Germany After Making South Seas Film.WON FAME WITH JANNINGS He Used Polynesian Natives forFinal Picture After Colorful Successes Here and in Europe. (нявызн.). The New York Times (12 сакавіка 1931). Праверана 13 чэрвеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўднёва-Заходніх могілках (Штансдорф)
Катэгорыя·Кінарэжысёры ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Каліфорніі
Катэгорыя·Кінарэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Германскія лётчыкі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 11 сакавіка
Катэгорыя·Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1931 годзе
Катэгорыя·Рэжысёры нямога кіно
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня
Катэгорыя·Кінарэжысёры Германіі