wd wp Пошук:

Фрыдрых Аўгуст Шцюлер

Новы будынак універсітэта Альберціна ў Кёнігсбергу на Парадэплац (цяпер вул. Універсітэцкая, 2), неарэнесансны стыль, 1862

Фрыдрых Аўгуст Шцюлер (ням.: Friedrich August Stüler; 28 студзеня 1800, Мюльгаўзен, Цюрынгія — 18 сакавіка 1865, Берлін) — прускі архітэктар, аказаў у свой час значны ўплыў на аблічча Берліна. Яго самымі вядомымі тварэннямі лічацца будынак Новага музея і купал і трыўмфальная арка галоўнага партала знішчанага ў 1950 г. будынкі Гарадскога палаца ў Берліне.

Біяграфія і творчасць

Фрыдрых Аўгуст Шцюлер быў вучнем Карла Фрыдрыха Шынкеля. У 1829 і 1830 г. Шцюлер пабываў са сваім сябрам Эдуардам Кноблаўхам у Францыі і Італіі. У 1831 г. з Генрыхам Штракам ён пабываў у Расіі. Шцюлер прызначаўся на розныя адказныя архітэктурныя пасады пры прускім двары, а ў 1832 г. стаў дырэктарам камісіі па ўзвядзенні палаца. У 1837 г. ён стварыў праект рэканструкцыі пецярбургскага Зімовага палаца ў Санкт-Пецярбургу. Гэтыя планы не былі ажыццёўлены: Мікалай I аддаў перавагу першапачатковаму стылю барочнага палаца, а не рамантычна неарэнесанснаму стылю Шцюлера. З прыходам да ўлады Фрыдрыха Вільгельма IV кар’ера Шцюлера пайшла ў гару і ў 1842 г. ён атрымаў званне каралеўскага архітэктара. Быў тайным вярхоўным будаўнічым саветнікам. Шцюлер з’яўляецца заснавальнікам Саюза архітэктараў Берліна.

Іншыя працы архітэктара

З пабудоў Шцюлера па-за межамі Берліна заслугоўваюць увагі будынак ратушы ў Перлебергу, замак Штольцэнфельс на Рэйне (па праекце Шынкеля), вялікагерцагскі палац у Шверыне, старая біржа ў Франкфурце-на-Майне, нацыянальны музей у Стакгольме, універсітэцкі будынак, верагодна, фасад Каралеўскай брамы і Росгартэнская брама, рэканструкцыя замкавага Залы маскавітаў у Кёнігсбергу, акадэмія ў Будапешце, замак Гогенцолерн. Па праекце Шцюлера было распачата будаўніцтва Берлінскай нацыянальнай галерэі.

Берлінскі гарадскі палац

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118619667 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Arkitekter verksamma i Sverige — 2014.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118619667 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 3 4 Deutsche Biographie / Hrsg.: Bayerische Staatsbibliothek, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften — 2001.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118619667 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118619667 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары Кёнігсберга
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Прускія архітэктары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Берліна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Свяшчэннай Рымскай імперыі
Катэгорыя·Пахаваныя на Даратэенштацкіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1865 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1800 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цюрынгіі
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных