wd wp Пошук:

Франц Шальк

Франц Шальк (ням.: Franz Schalk; 27 мая 18633 верасня 1931) — аўстрыйскі кампазітар. З 1918 па 1929 гады займаў пасаду дырэктара Венскай дзяржаўнай оперы, якую займаў сумесна з Рыхардам Штраўсам, які займаў пасаду з 1919 па 1924 гады. Пазней быў адным з фундатараў Зальцбургскага фестывалю.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Вене, навучаўся ў кампазітара Антона Брукнера. З 1900 года ён быў першым капельмайстрам Венскай прыдворнай оперы (ням.: Hofoper). У 1918 годзе заняў пасаду дырэктара Венскай дзяржаўнай оперы, якая стала пераемніцай Венскай прыдворнай оперы. З 1919 года падзяляў гэту пасаду з Рыхардам Штраўсам. Аднак, з цягам часу напружанасць у выніку незразумелага падзелу адказнасці паміж двума кіраўнікамі прывяла да звальнення Штраўса.

Найбольш вядомы як папулярызатар творчасці Антона Брукнера. То бок, у 1894 годзе паставіў прэм’еру «Сімфоніі №5» Брукнера, але твор зведаў змены, і, як лічыцца, гэтыя змены былі зроблены Шалька без ухвалы Брукнера. Не зважаючы на тое, што шматлікія крытыкі напалі на Шалька за яго змены арыгінальных версій многіх найважнейшых сімфоніяў Брукнера, іншыя прыпісваюць яму папулярызацыю вялікіх твораў, якія ў адваротным выпадку маглі б застацца невядомымі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118606360 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118606360 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Оперныя дырыжоры Аўстрыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары Аўстрыі
Катэгорыя·Кіраўнікі Венскай оперы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 мая
Катэгорыя·Памерлі ў зямлі Ніжняя Аўстрыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1863 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1931 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Памерлі 3 верасня