wd wp Пошук:

Франц Антон Маўльберч

Франц Антон Маўльберч (Маўльперч) (ням.: Franz Anton Maulbertsch, таксама Maulpertsch, хрышчаны 7 чэрвеня 1724, Лангенарген на Бодэнскім возеры — 8 жніўня 1796, Вена) — аўстрыйскі мастак позняга барока, які адрозніваўся вельмі своеасаблівым стылем.

Біяграфія

Бацька Маўльберча Антон Маўльберч таксама быў мастаком. З 1739 па 1741 гг. Франц Антон вучыўся ў венскай Акадэміі мастацтваў у Якаба ван Шупена. У 1750 г. Маўльберч заваяваў першы прыз у конкурсе сярод мастакоў Акадэміі. Яго натхнялі італьянскія майстры, а таксама Рэмбрант, з чыімі меднымі гравюрамі ён быў добра знаёмы. У 1757 г. ён быў рэкамендаваны на атрыманне звання прафесара Акадэміі, але яго кандыдатура была адхілена з прычыны яго «занадта смелага духу». Толькі ў 1770 г. Маўльберч будзе прызначаны прафесар Акадэміі.

Творчасць

Зазнаў уплывы венецыянскага жывапісу і Рэмбранта. Працаваў у Аўстрыі, Венгрыі, Германіі, Румыніі, Славакіі, Чэхіі. Творы вызначаюцца экспрэсіўнасцю, падкрэсленым дынамізмам кампазіцыі, насычанасцю каларыту і святлоценявой мадэліроўкі; работы позняга перыяду маюць рысы класіцызму. Майстар манументальнага жывапісу: фрэскі ў касцёле піяраў(англ.) бел. (17521753) і універсітэце (17561759) у Вене, цэрквах у Інсбруку (17751776, Аўстрыя) і ў Шумегу (1757—58), саборы(ням.) бел. ў Папе (17801781) і епіскапскай рэзідэнцыі(эсп.) бел. ў Сомбатхеі (1783, Венгрыя), капэле палаца прымаса(англ.) бел. ў Браціславе (1781) і інш. Аўтар алтарных карцін «Св. Павел» (1759), «Узняцце крыжа» (1760), «Св. Тройца» (каля 17851786) і інш.; гравюр («Прычашчэнне апосталаў», 1765, і інш.).

Памяць

Намаляваны на аўстрыйскай паштовай марцы 1974 года.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118579185 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Franz Anton Maulbertsch // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118579185 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Dr. Constant v. Wurzbach Maulbertsch, Anton Franz // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 17. — S. 136.
  7. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Мастакі барока
Катэгорыя·Памерлі ў 1796 годзе
Катэгорыя·Памерлі 7 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Германіі
Катэгорыя·Выпускнікі Венскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бадэн-Вюртэмбергу
Катэгорыя·Мастакі XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 8 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1724 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных