wd wp Пошук:

Шумег

Шу́мег (венг.: Sümeg) — горад на захадзе Венгрыі, у медзье Веспрэм. Насельніцтва 6 283 чалавекі (2014).

Геаграфія

Шумег размешчаны прыкладна за 150 км на паўднёвы захад ад Будапешта, за 25 км на поўнач ад Кестхея і ўзбярэжжа возера Балатан, і за 50 км на захад ад Веспрэма.

Гісторыя

Шумегская крэпасць на ўзгорку

Амаль уся гісторыя Шумега звязана з вядомай крэпасцю на высокім узгорку (270 м), заснаванай у XI стагоддзі ў часы кіравання караля Іштвана Святога. У 1241 годзе кароль Бела IV схаваўся ў Шумегскай фартыфікацыі ад нашэсця манголаў, якія не здолелі яе ўзяць. У перыяд турэцкага нашэсця XVIXVII стагоддзяў крэпасць шмат разоў бралася ў аблогу, але гэтак і не была скароная туркамі. Пасля заняпаду Веспрэма ў 1552 годзе рэзідэнцыя веспрэмскага біскупа была перанесена ў Шумег.

Пасля выгнання турак і ўваходжання Венгрыі ў склад імперыі Габсбургаў, у краіне адбылося нацыянальна-вызваленчае паўстанне на чале з Ферэнцам Ракацы. Пасля здушэння паўстання аўстрыйцы ўзарвалі муры амаль усіх крэпасцей Венгрыі, у т.л. Шумегскай. Нягледзячы на гэта, многія часткі крэпасці даволі добра захаваліся, і ў ёй неаднаразова праводзіліся рэстаўрацыйныя работы.

У XVIII стагоддзі пачаўся рост горада пад сценамі крэпасці, быў пабудаваны біскупскі палац, каменная Узнясенская царква, вялікая колькасць выдатных будынкаў. Аднак у XIX стагоддзі хуткі рост суседніх Веспрэма, Кестхея і Тапальцы ператварыў Шумег у невялічкае правінцыйнае мястэчка.

Славутасці

Біскупскі палац і кляштар францысканцаў

Вядомыя асобы

Гарады-пабрацімы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Веспрэм (медзье)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Венгрыі