wd wp Пошук:

Францішак Палацкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Палацкі.

Фра́нцішак Па́лацкі (чэшск.: František Palacký; 14 чэрвеня 1798, Годславіцы, Маравія — 26 мая 1876, Прага) — чэшскі гісторык, філосаф і палітычны дзеяч. Часта мянуецца «бацькам чэшскай гістарыяграфіі». Бацька географа Яна Палацкага.

Біяграфія

Вучыўся ў евангелічным ліцэі ў Браціславе (18121818). У 1818 годзе апублікаваў (у сааўтарстве з П. І. Шафарыкам) твор «Пачаткі чэшскай паэзіі», у якім абгрунтаваў неабходнасць адраджэння нацыянальнай культуры і навукі.

Палацкі быў першым загадчыкам гістарычнага аддзела Нацыянальнага музея (1818—1841), з 1827 года па яго ініцыятыве музей пачаў навуковыя публікацыі на чэшскай мове. Рэарганізацыя Нацыянальнага музея, ініцыятарам якой быў Палацкі, ператварыла яго ў цэнтр навуковага і культурнага жыцця краіны. У 1831 годзе заснаваў культурна-асветнага таварыства «Маціца чэшская». У 1840-я гг. ўзначальваў чэшскі нацыянальна-ліберальны рух.

У рэвалюцыю 1848—1849 выступіў з разгорнутай праграмай аўстраславізму, старшынстваваў у 1848 годзе на Славянскім з’ездзе, 1848 ў Празе.

У канцы 1840 — пачатку 1860-х гг. дэпутат аўстрыйскага рэйхсрата і чэшскага сейма(чэшск.) бел., з 1860-х гг. адзін з ідэйных лідараў кансерватыўнай партыі старачэхаў.

Творчасць

Аўтар эстэтыка-філасофскіх і гістарычных прац, у т.л. «Гісторыі чэшскага народа ў Чэхіі і Маравіі» (т. 1—5, 18481872), у якой паказаў барацьбу чэхаў за нацыянальную незалежнасць у Сярэднявеччы, высока ацэньваў гусіцкі рух. Публікаваў крыніцы па палітычнай, эканамічнай, культурнай гісторыі, літаратуры, мастацтве сярэдневяковай Чэхіі. Шмат зрабіў для падрыхтоўкі першай чэшскай энцыклапедыі. Як гістарыёграф прыналежыў да рамантычнай традыцыі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Frantisek Palacky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Палацкий Франтишек // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  4. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. Палацкий Франтишек // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  7. Zemský archiv v Opavě, Matrika narozených N • inv. č. 2017 • sig. NJ III 1 • 1784 - 1845 • Hodslavice, s. 70 — 2002.
  8. Kryšpín V. Obraz činnosti literární učitelstva českoslovanského za posledních 100 let — 1885. — С. 199.
  9. Český bratr, Evangelický časopis Český bratrČR: 1924. — вып. 11. — С. 5. — ISSN 1211-6793

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Чэшскае нацыянальнае адраджэнне
Катэгорыя·Пісьменнікі Чэхіі
Катэгорыя·Старачэхі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каралеўстве Багемія
Катэгорыя·Дэпутаты рэйхстага (Аўстрыйская імперыя)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Члены Гётынгенскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі 26 мая
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі ў 1876 годзе
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Чэшскага земскага сейма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 чэрвеня
Катэгорыя·Палітыкі Чэхіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Прагі
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1798 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Годславіцах
Катэгорыя·Гісторыкі Чэхіі