wd wp Пошук:

Францішак Ельскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ельскі. Францішак Ельскі (1738 — 23 сакавіка 1821) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Скарбнік, потым падстолі гарадзенскі (1777), падкаморы старадубскі (1780).

Біяграфія

Францішак Ельскі

Прадстаўнік шляхецкага роду Ельскіх герба «Пелеш», сын Уладзіслава і Алены з Бжастоўскіх.

На соймах 1778 і 1780 гадоў абіраўся скарбовым камісарам Вялікага Княства Літоўскага. Быў маршалкам Вярхоўнага Трыбунала. Пасол на Чатырохгадовы сойм (1788—1792).

Падчас Паўстанне Т. Касцюшкі ў 1794 годзе быў сябрам Цэнтральнай дэпутацыі Вялікага Княства Літоўскага.

Пазней эміграваў, вярнуўся за кіраваннем у Расійскай імперыі Паўла I. У французска-расійскую вайну ў 1812 годзе ўваходзіў у Часовы ўрад Вялікага Княства Літоўскага. Па другой эміграцыі жыў у Царстве Польскім.

Сям’я

У шлюбе з Амеліяй Прозар[2] меў сыноў Уладзіслава, Людвіка, Міхала і Лявона.

Зноскі

  1. Franciszek Jelski h. Pielesz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 352.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Скарбнікі гарадзенскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1794 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Падстоліі гарадзенскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1821 годзе
Катэгорыя·Памерлі 23 сакавіка
Катэгорыя·Падкаморыя старадубскія
Катэгорыя·Ельскія
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1738 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі вайны 1812 года