wd wp Пошук:

Французскі бераг Самалі

Французскі бераг Самалі (фр.: Côte française des Somalis) — былая французская калонія ў раёне Афрыканскага Рога.

Французскі бераг Самалі стаў калоніяй Францыі ў 1896 годзе[1]. У тым жа годзе адміністрацыйны цэнтр калоніі быў перанесены з горада Обак у горад Джыбуці, які меў лепшыя ўмовы для развіцця марскога порта.

Неўзабаве пасля стварэння калоніі пачалося будаўніцтва чыгункі ў Эфіопію. Яна звязала горад Джыбуці з унутранымі раёнамі і служыла для перавозкі грузаў. У 1901 годзе пачаліся рэгулярныя перавозкі Джыбуці—Дырэ-Даўа. У 1917 годзе чыгунка дасягнула Адыс-Абебы.

У 1946 годзе Французскі бераг Самалі атрымаў статус заморскай тэрыторыі.

28 верасня 1958 года ў Французскім Самалі быў праведзены рэферэндум, які павінен быў вызначыць будучыню краіны і яе адносін з Францыяй, пабудовы французскай супольнасці. Вынікам рэферэндуму стала захаванне статусу заморскай тэрыторыі[2].

У жніўні 1966 года адбыліся беспарадкі, прычынай якіх сталі погляды двух асноўных народаў, што пражываюць у краіне. Іса жадалі далучыць краіну да незалежнага Самалі, у той час афар былі супраць яго. 19 сакавіка 1967 года быў праведзены новы рэферэндум, у якім большасць выбаршчыкаў выказаліся за захаванне статусу заморскай тэрыторыі Францыі, але з пашырэннем аўтаноміі. З прычыны таго, што французскія ўлады процідзейнічалі далучэнню да Самалі, іса пачалі маніпуляваць рэферэндумамі і распачалі антыфранцузскія дэманстрацыі[3].

12 мая 1967 года Новая Асамблея Французскага берага Самалі вырашыла змяніць назву краіны, якая павінна была з гэтага часу называцца Французская тэрыторыя афар і іса.

Зноскі

  1. Worldstatesmen.org
  2. J. Krasuski. Wspólnota Francuska w Afryce, Poznań 1983, s. 166.
  3. J. Krasuski. Wspolnota Francuska …, s. 167.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Зніклі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Джыбуці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Былыя калоніі Францыі