wd wp Пошук:

Франсуа-Ксаўе Фабр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фабр.

Люсьен Банапарт, партрэт пэдзля Франсуа-Ксаўе Фабра (каля 1800)

Франсуа-Ксаўе Фабр (фр.: François-Xavier-Pascal Fabre, барон, 1 красавіка 1766, Манпелье — 16 сакавіка 1837, там жа) — французскі гістарычны жывапісец, паслядоўнік акадэмічнай манеры Жака Луі Давіда, стваральнік музея Фабра ў Манпелье.

Біяграфія

Вучань спачатку Гіёма Кусту, а потым Давіда, атрымаўшы 1787 годзе ад Парыжскай акадэміі мастацтваў вялікую, так званую рымскую, прэмію за карціну «Забойства дзяцей Седэкіі», быў адпраўлены ў Рым у якасці стыпендыята акадэміі.

Адсюль з-за цяжкасцей, якія ўзніклі паміж французскім канвентам і папскім урадам, ён у 1793 г. перабраўся ў Неапаль, дзе прабыў каля года; пасяліўшыся пасля гэтага ў Фларэнцыі, пісаў там гістарычныя карціны, але больш за ўсё пейзажы, пасябраваў з паэтам Віторыа Альф’еры, блізка сышоўся з яго грамадзянскай жонкай, графіняй Олбані, Луізай Штольберг-Гедэрнскай(фр.) бел. (удавой апошняга Сцюарта) і быў зроблены прафесарам акадэміі. Графіня перад сваёй смерцю (у 1824 г.) завяшчала яму ўвесь свой стан.

Фабр узвёў помнік сваёй дабрадзейцы, ахвяраваў гораду Фларэнцыі рукапісы Альф’еры, якія дасталіся ад яе, і ў 1826 г. вярнуўся на радзіму, у Манпелье, з багатай калекцыяй мастацкіх прадметаў і бібліятэкай, сабранымі ў Італіі. Яны былі прынесены ім у дар гэтаму гораду і склалі асобны музей Фабра, утрыманне і папаўненне якога мастак забяспечыў значным капіталам.

Акрамя таго, ён заснаваў у Манпелье мастацкае вучылішча, пра якое, як і пра музей, не пераставаў клапаціцца да канца свайго жыцця. За гэтыя заслугі Фабр у 1830 г. быў узведзены ў баронскую годнасць.

Большасць яго твораў — гістарычных карцін і партрэтаў — знаходзіцца ў згаданым музеі, але яны сустракаюцца таксама і ў музеях Ліёна, Нанта і Нарбоны; у Луўрскім музеі ёсць яго карціна «Неапталем і Уліс адымаюць у Філактэта стрэлы Уліса».

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 François Xavier Pascal Fabre

Спасылкі

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1837 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Манпелье
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манпелье
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1766 годзе
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 16 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ