wd wp Пошук:

Франк Дзюваль

Франк Дзюва́ль (ням.: Frank Duval; 22 лістапада 1940, Берлін, Германія) — нямецкі кампазітар, спявак, дырыжор і аранжыроўшчык.

Біяграфія

Франк Дзюваль нарадзіўся 22 лістапада 1940 года ў Берліне, у сям’і артыстаў. Вучыўся на акцёра і танцора, але таксама спяваў разам са сваёй сястрой Марыяй. У 60-я годы Дзюваль ужо ствараў музыку, як аркестральную, гэтак і эстрадную, а яго дэбютны саўндтрэк прагучаў у серыяле «Tarot» у 1977 годзе.

У сямідзясятых Франк Дзюваль быў загружаны кампазітарствам, але знаходзіў час для сольнай творчасці. Гэтак, у 1979 годзе на лэйбле Teldec быў выдадзены яго першы сольны альбом «Die Schönsten Melodien Aus Derrick Und Der Alte», а кампазіцыя «Todesengel» з яго стала гітом.

На працягу васьмідзясятых гадоў былі напісаны некалькі саўндтрэкаў, а таксама працягвалася сольная дзейнасць музыкі. Яго творы шмат разоў дасягалі топаў нямецкіх чартаў: «Ways» (1983), «Lovers Will Survive» (1986) і «When You Were Mine» (1987).

Дыскаграфія

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кінакампазітары Германіі
Катэгорыя·Кампазітары Германіі