wd wp Пошук:

Франкафоны

Распаўсюджанне французскай мовы

Франкафоны (лац.: francus «франкскі, французскі» і стар.-грэч.: φωνή «гук») у шырокім сэнсе - франкамоўнае насельніцтва планеты, гэта значыць, насельніцтва такіх краін, як Францыя, Бельгія, Швейцарыя, Конга і іншых, якія ўваходзяць у так званую франкафонію, якая з’яўляецца вынікам французскай каланізацыі.

Канадскі кантэкст

У больш вузкім кантэксце канадскага грамадства выкарыстоўваецца як дэмаграфічны тэрмін, для вызначэння франкамоўных жыхароў краіны, якія складаюць 23,7 % насельніцтва краіны (перапіс 2001) супрацьпастаўляючы іх англамоўным (англафоны 59,2 %) ці іншамоўным (алафоны, 17,1%) грамадзянам.

Франкаканадцы

Часцей за ўсё тэрмін выкарыстоўваецца ў статыстыцы і публіцыстыцы ў адносінах да жыхароў французскай правінцыі Квебек (Квебекцы) і франкамоўных жыхароў правінцыі Нуво-Брансуік (акадзійцы), з іх складанай дэмалінгвістычнай гісторыяй. У гэтых правінцыях французская мова носіць статус афіцыйнай (у Нуво-Брансуіке - адначаосва з англійскай). Акрамя іх, франкамоўныя меньшасці жывуць і ў іншых правінцыях Канады, з іх найбольш буйное грамадства складаюць франка-анатарыйцы.

Квебек

Моўны склад Квебека, родная мова, перапіс 2006
франкафоны
 
79.6%
алафоны
 
12.2%
англафоны
 
8.2%

Бельгія

Тэрмін франкафоны таксама выкарыстоўваецца ў федэратыўным каралеўстве Бельгія для аб’яднання паняццяў валоны і брусэльцы, для якіх родным у большасці з’яўляецца на бягучы момант французская мова. Ім звычайна супрацьпастаўляюцца нідэрландафоны (фламандцы) і немцы ўсходніх кантонаў.

Французская мова ў свеце

Тэрмін шырока выкарыстоўваецца ў абодвух афіцыйных мовах Канады, і асабліва часта ў французскай мове па ўсяму свету.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Насельніцтва Канады
Катэгорыя·Французская мова
Катэгорыя·Гісторыя Францыі