wd wp Пошук:

Фрай Ота

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ота.

Шматфункцыянальнае памяшканне ў Мангейме

Фрай Паўль Ота (ням.: Frei Paul Otto; 31 мая 1925 — 9 сакавіка 2015) — нямецкі архітэктар

.

Атрымаў сусветнае прызнанне як стваральнік тэнтавых і мембранных канструкцый, якія ён ужываў у сваіх збудаваннях.

Біяграфія

Нарадзіўся 31 мая 1925 года ў горадзе Зігмар (цяпер раён Хемніца, Германія) у сям’і скульптара[5].

У 1931—1943 гадах вучыўся ў школе Цэлендорфа (Берлін) на муляра[6].

Да прызыву ў люфтвафэ вывучаў архітэктуру ў Берліне. У канцы Другой сусветнай вайны ваяваў як лётчык-знішчальнік.

Быў інтэрнаваны ў французскі лагер для ваеннапалонных. У час будаўніцтва гэтага лагера яму ўдалося праявіць сябе ў якасці інжынера-канструктара, прапанаваўшы некалькі праектаў пабудоў з палегчаных канструкцый, якія былі рэалізаваны (у прыватнасці — палаткі для хованкі).

Вызваліўшыся, Фрай Ота паступіў у Берлінскі тэхнічны ўніверсітэт, які скончыў у 1950 годзе з дыпломам архітэктара. Затым нядоўгі час стажыраваўся ў ЗША, дзе сустракаўся з такімі архітэктарамі, як Эрых Мендэльсон, Людвіг Міс ван дэр Роэ, Рыхард Нойтра і Фрэнк Лойд Райт.

Сваю архітэктурную дзейнасць Ота пачаў у Германіі ў 1952 годзе, заснаваўшы ўласнае архітэктурнае бюро ў Цэлендорфе. У 1954 годзе ён атрымаў доктарскую ступень за збудаванні з падвесных (нацягнутых) канструкцый.

У 1964 годзе Ота заснаваў Інстытут лёгкіх канструкцый Штутгарцкага ўніверсітэта і ўзначальваў яго як прафесар да выхаду на пенсію. На пенсіі актыўна працаваў як архітэктар, інжынер і кансультант.

Памёр 9 сакавіка 2015 года.

Некаторыя працы

Некаторыя ўзнагароды

Гл. таксама

Зноскі

  1. Frei Otto
  2. 1 2 Frei Otto // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Frei Otto // Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118590812 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  5. Ярмоленко А. Д. Архитектура висячих покрытий Фрая Отто // Общество. Среда. Развитие (Terra Humana) : Журна. — СПб.: «Центр научно-информационных технологий «Астерион», 2009. — В. 3. — С. 73—80. — ISSN 1997-5996.
  6. Фрай Ота.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Бадэн-Вюртэмбергу
Катэгорыя·Лаўрэаты Берлінскай мастацкай прэміі
Катэгорыя·Лаўрэаты Прытцкераўскай прэміі
Катэгорыя·Архітэктары Мюнхена
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Памерлі 9 сакавіка
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саксоніі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
Катэгорыя·Афіцэры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Архітэктары Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў