wd wp Пошук:

Фонд імя І. Любачкі

Фонд імя Івана Любачкі (англ.: Ivan S. Lubachko Fund) — грамадская навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША.

Гісторыя

Заснаваны ў 1983 г. як стыпендыяльны фонд падтрымання студэнцкіх доследаў у галіне беларусазнаўства. Выкладчык Мюрэйскага ўніверсітэта Іван Любачка зарабіў ахвяраванне з асабістых сродкаў (каля 65 000 долараў) на стварэнне фонда, якое стала асновай яго эндаўмента. Распараднiкам Фонду выступіла Аб’яднанне беларуска-амерыканскай моладзі.

Кандыдаты на атрыманне стыпендый або грантаў, прапанаваных Фондам, павінны мець беларускае паходжанне і валодаць элементарнымі ведамі па беларускай мове, гісторыі, геаграфіі і літаратуры, а таксама прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць поспехі ў вучобе. Дадатковымі крытэрыямі з’яўляюцца апублікаваныя артыкулы, сяброўства ў беларускіх арганізацыях, характарыстыкі ад паважаных сяброў беларускай супольнасці[1].

Працы, выдадзеныя пры падтрымцы Фонда

Зноскі

  1. http://www.friends-partners.org/ccsi/usnisorg/educultr/scholar.htm Архівавана 13 лютага 2022.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1983 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі беларусаў ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта