wd wp Пошук:

Фолькстэатр

Фолькстэатр (ням.: Volkstheater, літар. «народны тэатр») заснаваны ў 1889 годзе па просьбе жыхароў Вены, у тым ліку драматурга Людвіга Анцэнгрубера і мэбельшчыка Міхаэля Танета як папулярная процівага Бургтэатру. Размешчаны ў Нойбау, сёмым раёне горада.

Тэатр быў заснаваны з мэтай папулярызацыі класічных і сучасных п’ес сярод шырокіх пластоў гараджан. У рэпертуар уваходзяць як класічныя творы, так і больш сучасныя працы, з адменным упорам на працы аўстрыйскіх аўтараў, у тым ліку Фердынанда Раймунда і Іагана Нестрая.

У 2005 годзе Фолькстэатр адкрыў сцэну-філіял пад назвай «Фолькстэатр Хундштурм» (Volkstheater Hundsturm) у Маргарэтэне, пятым раёне Вены. Яна выкарыстоўваецца для пастаноўкі твораў эксперыментальнага тэатра.

Зноскі

  1. 1 2 Monuments database — 2017.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 21 лютага 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Тэатры Аўстрыі
Катэгорыя·Культура Вены
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1889 годзе