wd wp Пошук:

Раёны Вены

Вена складаецца з 23 раёнаў (ням.: Bezirke). Кожны раён мае назву, але часта раёны называюць і па нумарах. Так, на многіх дамах у Вене вісяць таблічкі з назвай вуліцы, перад якім пазначаны нумар раёна, напрыклад: «16., Koppstraße», г.з. вуліца ў 16-м раёне, Отакрынгу.

З юрыдычнага пункта гледжання, яны не з’яўляюцца адміністрацыйнымі адзінкамі Аўстрыі (як, напрыклад, акругі ў іншых землях), а толькі падраздзяленнямі гарадской адміністрацыі. Тым не менш, у гэтых раёнах праходзяць выбары, а выбарныя прадстаўнікі маюць некаторыя палітычныя паўнамоцтвы, напрыклад, у сферы гарадскога планавання. Акрамя таго, кожны раён мае свой адміністрацыйны будынак (акрамя 13-га і 14-га раёнаў, якія размешчаны ў адным будынку), так што з большасць адміністрацыйных пытанняў гараджане вырашыць у сваім раёне, напрыклад, атрымаць новы пашпарт.

Адміністрацыйны падзел Вены
Раённям.: BezirkeПлошча,
км²
Насельніцтва,
чал. (2013)
1Унутраны горадInnere Stadt3,0116 268
2ЛеапольдштатLeopoldstadt19,2796 866
3ЛандштрасэLandstraße7,3985 508
4ВідэнWieden1,8030 989
5МаргарэтэнMargareten2,0353 071
6МарыяхільфMariahilf1,4830 117
7НойбауNeubau1,6130 309
8ЁзэфштатJosefstadt1,0823 930
9АльзергрундAlsergrund2,9939 968
10ФаварытэнFavoriten31,80182 595
11ЗімерынгSimmering23,2792 274
12МайдлінгMeidling8,1689 616
13ХітцынгHietzing37,7050 831
14ПенцынгPenzing33,8286 248
15Рудальфсгайм-ФюнфхаусRudolfsheim-Fünfhaus3,8673 527
16ОтакрынгOttakring8,6597 565
17ГернальсHernals11,3553 489
18ВерынгWähring6,2848 162
19ДзёблінгDöbling24,9068 892
20БрыгітэнауBrigittenau5,6783 977
21ФлорыдсдорфFloridsdorf44,52146 516
22ДонаўштатDonaustadt102,29165 265
23ЛізінгLiesing32,0295 263
УсягоTotal414,951 741 246

Паштовыя індэксы ў Вене вызначаюцца раёнам: 1##X, дзе 1 — нумар Вены, ## — нумар раёна (з нулём у пачатку, калі неабходна), а X — нумар пошты, звычайна 0, для першай пошты. Напрыклад, 1070 — адрас у Нойбау. Выключэнне складаюць 1300 для Венскага міжнароднага аэрапорта, 1400 для комплексу будынкаў ААН і 1500 для Аўстрыйскіх узброеных сіл ААН.

Нумар раёна адлюстроўвае, у пэўнай ступені, перыяд яго ўключэння ў склад Вены. Першы раён уяўляе сабой гістарычны цэнтр Вены, а да другой паловы XIX стагоддзя ўяўляў уласна горад, абнесены гарадскі сцяной.

Раёны 2—9, а таксама 20-ы, які быў вылучаны са складу 2-га, вядомыя як унутраныя раёны (Innenbezirke) і ў большасці сваёй з’яўляюцца былымі прадмесцямі Вены, якія размяшчаліся ўнутры фартыфікацыйнага вала — другой лініі абароны горада, пабудаванай у пачатку XVIII стагоддзя. У нашы дні гэтыя раёны размешчаны ўнутры Гюртэля — вуліцы, пабудаванай на месцы знесенага да канца XIX стагоддзя вала.

Астатнія раёны вядомыя як знешнія (Außenbezirke) і складаюцца з больш аддаленых былых прыгарадаў, якія размяшчаліся за валам або за Дунаем, пасля рэгулявання якога ў 1870-х гадах было вызвалена шмат зямлі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Раёны Вены
Катэгорыя·Вена