wd wp Пошук:

Фляўс і Кляйн

«Фляўс і Кляйн»беларускі рок-гурт.

Гісторыя

Створаны ў 2003 годзе. У гэты час робіцца праграма «Холодной айсберг человека с тёплым флагом». У 2003 і 2004 гадах каманда перамагае на фестывалі «Рок-кола». Выступае з канцэртамі ў клубах Беларусі, а таксама як удзельнікі і госці на шматлікіх фестывалях («АЯ-camp» 2003―2005, «Наша Музыка», «Нова Рок», «Двина-Дзвiна-Даугава», «Продвижение»). 2005 год адзначыўся стварэннем новай акустычнай праграмы «Морские баллады Эммануила». А на «Рок-коле 2005» у намінацыі «Рок-рысталішча» гурт бярэ прыз глядацкіх сімпатыяў. На фестывалі «Ты признан быть первым 3» (Масква) ― гран-пры фэстывалю. Гурт дае канцэрты па краінах СНД. У 2005―2006 гадах як госці выступаюць на фестывалях «Ночь как день», «Пришествие» (Санкт-Пецярбург), «Белые ночи» (Крым). У 2006 годзе з’явілася новая праграма. У 2007 годзе гурт з’яўляецца пастаянным госцем на ўсіх фестывалях, якія ладзяцца прадзюсарскім цэнтрам «PPB Media» (Масква). 2007 год прынёс у праграму «Фляўс і Кляйн» беларускамоўнае выкананне песень і перамогу на фестывалі музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2007».[2]

Дыскаграфія

Сінглы

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 15 снежня 2021.
  2. Фляўс і Кляйн(бел.) . Generation.by. Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2021. Праверана 15 снежня 2021.
  3. Колесникова, Маша. Сингл «Воздушный шар» и превью нового альбома от «Фляус и Кляйн» (слушать)(руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (16 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2018. Праверана 15 снежня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 2003 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый