wd wp Пошук:

Флорэш

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Фло́рэш (парт.: Ilha das Flores) — востраў у заходняй групе Азорскага архіпелага ў Атлантычным акіяне. Плошча - 143 км². Насельніцтва (2011 г.) - 3 793 чал.

Геаграфія

Востраў Флорэш — самы заходні з усіх буйных Азорскіх астравоў. Знаходзіцца ў 270,6 км на паўночны захад ад Орты, у 18,18 км на паўднёвы захад ад суседняга вострава Корву. Даўжыня з поўначы на поўдзень - 16,95 км. Найбольшая шырыня з захаду на ўсход - 12,39 км.

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Месціцца на ўсходняй ускраіне Паўночна-Амерыканскай тэктанічнай пліты. Сфарміраваўся ў выніку некалькіх вывяржэнняў на працягу 2,2 млн гадоў таму - 0,4 млн гадоў таму. Апошнія вывяржэнні на поўдні Флорэша ўтварылі шырокую кальдэру. Аснову паверхні складаюць базальтавыя скалы. Берагі пераважна стромкія. Цэнтральная частка гарыстая. Найвышэйшы пункт — гара Мору-Алту (914 м). Востраў Флорэш знаходзіцца ў зоне сталай сейсмічнай актыўнасці.

Клімат міжземнаморскі ўмераны. Сярэднегадавая тэмпература +17,3 °C. Улетку сярэдняя дзённая тэмпература можа дасягаць +30 °C, а ўзімку ніколі не бывае ніжэй за +2,1 °C. Гадавая колькасць ападкаў - 1 642,1 мм.

Гісторыя

Востраў Флорэш быў адкрыты партугальцамі ў 1452 г. Спроба фламандскіх перасяленцаў стварыць калонію скончылася беспаспяхова з-за ізаляванасці. Сталая каланізацыя пачалася толькі ў XVI ст. выхадцамі з Партугаліі. З сярэдзіны XVIII ст. востраў з’яўляўся цэнтрам здабычы кітоў у Паўночнай Атлантыцы, часцяком наведваўся амерыканскімі кітабойнымі караблямі. Даследаванні генетыкаў паказалі, што, нягледзячы на адносную ізаляванасць, астравіцяне маюць разнастайную генетычную спадчыну ў выніку кантактаў з іншаземнымі маракамі. У XX ст. пабудаваны аэрапорт і французская станцыя сачэння за спадарожнікамі.

Інфраструктура

Адміністрацыйным цэнтрам вострава Флорэш фактычна з’яўляецца паселішча Санта-Круз на ўсходнім узбярэжжы, каля якога дзейнічае аэрапорт. На паўднёвым захадзе каля паселішча Лаеш пабудаваны марскі порт, злучаны паромнай пераправай з востравам Корву і Ортай. Асноўныя галіны эканомікі — малочная жывёлагадоўля, вытворчасць сыру, турызм.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азорскія астравы
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Астравы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Партугаліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта