.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Фернанда Марцін Савала Ламбардзі (ісп.: Fernando Martín Zavala Lombardi; нар. 16 лютага 1971, Такна, Такна, Перу) — перуанскі дзяржаўны дзеяч і эканаміст, міністр эканомікі і фінансаў з 16 жніўня 2005 па 28 ліпеня 2006 года, прэм’ер-міністр Перу з 28 ліпеня 2016 года па 17 верасня 2017 года.
Фернанда Марцін Савала Ламбардзі нарадзіўся 16 лютага 1971 года ў Такне (рэгіён Такна, Перу). Ён стаў чацвёртым сынам у сям’і Хасэ Савалы Рэя дэ Кастра і Карлоты Ламбардзі[1][2][3]. Дзве яго сястры, Вероніка[es] і Хімена, зрабілі кар’еру ў вобласці дзяржаўнага кіравання[4].
З 1988 па 1993 год Савала вывучаў эканоміку ў Ціхаакіянскага ўніверсітэта[en], дзе быў членам студэнцкага цэнтра і дырэктар часопіса факультэта. З 1997 па 1999 год ён вучыўся ва ўніверсітэце П’юрэ[en], па заканчэнні якога атрымаў ступень магістра дзелавога адміністравання. З 2000 па 2001 год Савала вучыўся ў Бірмінгемскім універсітэце ў Англіі, дзе атрымаў ступень МДА[1][2][3][4][5].
Пасля заканчэння адукацыі Савала пайшоў на працу ў прыватны сектар, дзе стаў памочнікам кіраўніка «Samtronics Perú», а таксама быў фінансавым аналітыкам часопіса «SE Semana Económica» кампаніі «Apoyo Publicaciones», якая спецыялізуецца на навінах у вобласці эканомікі. Затым ён перайшоў у дзяржаўны сектар, дзе з 1995 па верасень 2000 года займаў пасаду генеральнага дырэктара Нацыянальнага інстытута па абароне канкурэнцыі і ахове інтэлектуальнай уласнасці[en] падчас кіравання Альберта Фухіморы[1][2][3].
З 2001 па 2002 год Савала быў саветнікам у міністэрстве эканомікі Перу[5]. 19 красавіка 2002 года прэзідэнт Перу Алехандра Таледа прызначыў Савалу на пасаду намесніка міністра эканомікі і фінансаў[es] ва ўрадзе Педра Пабла Кучынскі пры міністрах Хаўеры Сілве Руэтэ[en] (2002—2003), Хаймэ Куіландрыі Салмоне[en] (2003—2004) і самым Кучынскім (2004—2005)[1][2][3][6][7]. 16 жніўня 2005 года Савала быў прызначаны на пасаду міністра эканомікі і фінансаў, змяніўшы Кучынскі, які стаў прэм’ер-міністрам[1][2][8]. У свае 34 гады, Савала стаў адным з самых маладых міністраў фінансаў Перу[6]. 28 ліпеня 2006 года на гэтай пасадзе яго змяніў Луіс Каранца[en][8].
У ліпені 2006 года Савала стаў віцэ-прэзідэнтам па стратэгіі і карпаратыўным адносінам найбуйнейшай у Перу піваварнай кампаніі «Backus and Johnston[en]», кантралявалай 95 % рынку піва ў краіне. Пасля трох гадоў знаходжання на пасадзе, у верасні 2009 года ён быў прызначаны выканаўчым прэзідэнтам «Cervecería Nacional[es]» — падраздзяленні піваварнай кампаніі «SABMiller», і пераехаў у Панаму. Пазней ён вярнуўся ў Перу і ў перыяд з лістапада 2013 года па ліпень 2016 года Савала займаў пасаду генеральнага дырэктара «Backus and Johnston», даччынай кампаніі «SABMiller». Таксама Савала быў членам савета кампаній «Interbank[en]», «Alicorp[en]», «Inmobiliaria IDE», «Cervecería San Juan», «Banco Falabella» і «Enersur»[1][2][3][5][9][10][11].
10 ліпеня 2016 года абраны[en] прэзідэнт Перу Педра Пабла Кучынскі прызначыў Фернанда Савалу на пасаду прэм’ер-міністра краіны [12][13][14]. Яго кандыдатуру ўхвалілі ў тым ліку ў Амерыканскім народна-рэвалюцыйным альянсе, партыі «Народнае дзеянне»[en] і Хрысціянскай народнай партыі[en][15]. Пасля прызначэння Савала напісаў у «Твітэры», што гэта «вельмі вялікі гонар» і «імкненне працаваць для лепшага Перу»[16].
15 ліпеня Савала сфарміраваў новы ўрад[es] з 18 міністэрстваў з роўным прадстаўніцтвам мужчын і жанчын, які будзе выконваць свае абавязкі ў перыяд з 2016 па 2021 год[6][17][18]. 16 ліпеня ён сустрэўся са сваім папярэднікам на пасадзе прэм’ер-міністра Педра Катэрыяна і абмеркаваў з ім працэдуру перадачы паўнамоцтваў[19]. 28 ліпеня Савала быў прыведзены да прысягі разам са сваім урадам з 19 міністраў на цырымонія інаўгурацыі ў Зале Пашаны Палаца ўрада[20][21][22].
18 жніўня 2016 года Савала паўстаў перад сходам членаў усіх палат Кангрэса Рэспублікі Перу з прашэннем вынесці вотум даверу сфарміраванаму ім ураду ў адпаведнасці з канстытуцыйным мандатам[23][24]. У сваёй прамове, якая доўжылася дзве гадзіны, ён акрэсліў некалькі асноўных кірункаў працы свайго ўрада: інвестыцыі ў сацыяльную сферу, рэканструкцыя інфраструктуры водазабеспячэння, грамадская бяспека і барацьба з карупцыяй, павелічэнне занятасці і адраджэнне эканомікі, умацаванне грамадзянскага грамадства[25]. Ён адзначыў прагрэс, дасягнуты па выніках працы апошніх пяці ўрадаў пры прэзідэнтах Альберта Фухіморы, Валенціну Паніягуа, Алехандра Таледа, Алане Гарсіа Перэсе, Альянту Умалу[26]. Пры гэтым ён павінен быў атрымаць 66 галасоў, гэта значыць палову і адзін голас з ліку кангрэсменаў, улічваючы тое, што большасць у 130-мясцовым парламенце складаюць 73 дэпутаты ад партыі Фухіморы[13][25][27]. З прычыны чаго ён асабліва адзначыў, што за час двух тэрмінаў знаходжання на пасадзе Фухіморы, ён «заклікаў да фундаментальных рэформ для стабілізацыі эканомікі, аднаўлення жыццяздольнай прадукцыйнасці і барацьбы з тэрарызмам»[26]. Пасля дыскусіі, якая падоўжылася 21 гадзіну, Кангрэс вынес вотум даверу ўраду 121 голасам «за» пры 2 «супраць», адзін устрымаўся[27].
У свае 45 гадоў, Савала валодае вялікім вопытам працы[2], лічачыся неалібералам і тэхнакратам[4], які выступае за інавацыйнае развіццё[28].
Фернанда Савала на Вікісховішчы |