wd wp Пошук:

Фердынанд Ляйтнер

Фердынанд Ляйтнер (ням.: Ferdinand Leitner; 4 сакавіка 1912, Берлін — 3 чэрвеня 1996, Цюрых) — нямецкі дырыжор.

Вучыўся ў Берлінскай Вышэйшай школе музыкі ў Франца Шрэкера і Юліуса Прувера, браў урокі таксама ў Артура Шнабеля і Карла Мука. У 1930-я гг. выступаў больш як піяніст, акампануючы Людвігу Хёльшэру і Георгу Куленкампфу. У 1935 г. стаў асістэнтам Фрыца Буша па працы на Глайндбарнскім оперным фестывалі. У 1940-я гг. быў галоўным дырыжорам тэатральных аркестраў у Берліне, Гановере, Мюнхене, у 19471969 гг. працаваў у Штутгарце, з 1949 г. на пасадзе генеральмузікдырэктара. Адначасова ў 19471951 гг. кіраваў Бахаўскімі тыднямі ў Ансбаху, з 1956 г. кіраваў пастаноўкамі нямецкіх опер у буэнас-айрэскім тэатры «Калон». У 19691984 гг. Ляйтнер быў музычным кіраўніком Цюрыхскай оперы, у 19761980 гг. таксама ўзначальваў гаагскі Рэзідэнц-аркестр.

Ляйтнер быў у першую чаргу оперным дырыжорам, які асабліва цікавіўся нямецкай музыкай XX стагоддзя. Пад яго кіраўніцтвам адбылося прэм’ернае выкананне оперы Карла Орфа «Цар Эдып» (1959), ён шмат працаваў з творамі Карла Амадэя Хартмана, Феруча Бузоні і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11689041X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11689041X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11689041X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Германіі
Катэгорыя·Дырыжоры Германіі
Катэгорыя·Памерлі 3 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Цюрыху
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта