Фелікс Людвіг Іаган Фрыдрых цу Шварцэнберг (ням.: Felix Ludwig Johann Friedrich zu Schwarzenberg; 2 кастрычніка 1800, г. Крумаў (цяпер Чэскі-Крумлаў, Чэхія) — 5 красавіка 1852) — аўстрыйскі дзяржаўны дзеяч. Князь. Фельдмаршал-лейтэнант.
3 1838 года пасланнік у Турыне, Парме, Неапалі. У 1848 годзе камандзір дывізіі ў арміі І. В. Радзецкага, удзельнік падаўлення рэвалюцыі 1848—49(руск.) бел. у Італіі. 3 лістапада 1948 года міністр-прэзідэнт і міністр замежных спраў Аўстрыі. Яго ўрад падавіў рэвалюцыю 1848—49 у Аўстрыі(руск.) бел. і (пры падтрымцы войск Расійскай імперыі) рэвалюцыю 1848—49 у Венгрыі. Палітычны курс Фелікса цу Шварцэнберга быў накіраваны на ўстанаўленне аўстрыйскай гегемоніі ў Цэнтральнай Еўропе. У лістападзе 1850 года ён пры садзейнічанні расійскага імператара Мікалая I заключыў пагадненне з Прусіяй, якое спрыяла ўмацаванню аўстрыйскага ўплыву ў Германскім саюзе.