wd wp Пошук:

Фелікс Драйшак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Драйшак. Фелікс Драйшак (ням.: Felix Dreyschock; 27 снежня 1860, Лейпцыг — 1 жніўня 1906, Берлін) — нямецкі кампазітар і піяніст чэшскага паходжання. Сын скрыпача Раймунда Драйшака і спявачкі Элізабет Нозэ (1832—1911).

Вучыўся ў лейпцыгскага арганіста Карла Юнэ, затым, пасля смерці бацькі ў 1869 г. і пераезду маці ў Берлін, у берлінскіх спецыялістаў, сярод якіх былі Эрнст Рударф, Вільгельм Таўберт і Фрыдрых Кіль, і нарэшце ў берлінскай Кансерваторыі Штэрна ў Генрыха Эрліха, затым выкладаў там жа (першапачаткова — замяшчаючы свайго настаўніка; пра тое, наколькі моцнае ўражанне зрабіў на яго Драйшак у параўнанні з Эрліхам, успамінаў пасля Бруна Вальтэр[2]). Дэбютаваў як саліст у 1883 годзе, выступаў таксама і ў ансамблі (напрыклад, са скрыпачкай Армай Зенкрай). Аўтар шматлікіх фартэпіянных эцюдаў, а таксама песень, у тым ліку на вершы Генрыха Гейнэ, Паўля Хейзэ і інш. Запісаў на ролік Welte-Mignon аранжаваны Ферэнцам Лістам Вясельны марш Фелікса Мендэльсона.

Драйшаку прысвечаны Дзве п’есы для фартэпіяна Op. 45 Морыца Машкоўскага.

Зноскі

  1. 1 2 Felix Dreyschock // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bruno Walter. Theme and variations: An autobiography — Greenwood Press, 1981. — P. 37. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Піяністы Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1906 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лейпцыгу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 снежня
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Драйшакі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1860 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары Германіі
Катэгорыя·Памерлі 1 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных