У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ранеўская. Фаіна Георгіеўна (Рыгораўна) Ранеўская (пры нараджанні Фаіна Гіршаўна Фельдман; 15 (27) жніўня 1896, Таганрог — 19 ліпеня 1984, Масква) — савецкая актрыса
тэатра і кіно, народная артыстка СССР (1961), тройчы лаўрэат Сталінскай прэміі (1949, 1951, 1951).
У «Кнізе для запісу спалучэння шлюбаў паміж яўрэямі на 1889» Таганрогскі рабін Зэльцэр зарэгістраваў шлюб мешчаніна мястэчка Смілавічы Ігуменскага павета Мінскай губерні Гірша Хаімавіча Фельдмана і дзяўчыны — лепельскай мяшчанкі Віцебскай губерні Мількі Рафаілаўны Загавайлавай. Гэта здарылася 26 снежня 1889 года. Гіршу было 26 гадоў, Мільцы — 17.
Праз шэсць з паловай гадоў, 27 жніўня 1896 г., у сям’і Фельдманаў нарадзілася дзяўчынка Фані (Фаіна). Акрамя яе ў сям’і ўжо было двое старэйшых сыноў і дачка Ізабэла. У юнацтве Фаіна вельмі зайздросціла прыгажосці сваёй сястры, і ў будучыні ўсіх прыгожых дзяўчат яна называла «фіфамі».
Скончыла Таганрогскую Марыінскую жаночую гімназію. Захаплялася тэатрам з 14 гадоў.