wd wp Пошук:

Фатма Аліе Топуз

Фатма Аліе Топуз (турэцк.: Fatma Aliye Topuz; 9 кастрычніка 1862, Канстанцінопаль, Асманская імперыя — 13 ліпеня 1936, Стамбул, Турцыя) — турэцкая пісьменніца-раманістка, калумністка, эсэістка, перакладчыца, удзельніца барацьбы за раўнапраўе полаў. Фатма Аліе Топуз лічыцца першай жанчынай-раманісткай як у Турцыі, так і ва ўсім Ісламскім свеце.

Юнацтва

Фатма нарадзілася ў Канстанцінопалі і была другім дзіцем у сям’і вядомага асманскага дзяржаўнага чыноўніка і гісторыка Ахмеда Джэўдэт-пашы (1822—1895) і яго жонкі Адвіе Рабіі-ханым[2]. Акрамя яе, у бацькоў было яшчэ двое дзяцей: старэйшы сын Алі Седат і малодшая дачка Эміне Семіе.

У 1866 годзе бацька Фатмы быў прызначаны на пасаду валі ў Егіпце, і да 1868 года яго жонка і дзеці жылі ў Алепа. У 1875 годзе, калі Джэўдэт-пашы накіравалі ў Грэцыю, на працягу паўгода сямейства знаходзілася ў Яніне. Нарэшце, у 1878 годзе сям’я асталявалася ў Дамаску.

Дзяўчынкам у Асманскай імперыі было неўласціва атрымліваць адукацыю ў агульных навучальных установах. Аднак Фатма, быўла цікаўным і дапытлівым дзіцем, яна здолела атрымаць неафіцыйную хатнюю адукацыю і навучылася гаварыць па-арабску і па-французску[2][3].

У 1879 годзе, калі Фатме было семнаццаць гадоў, бацька выдаў яе замуж за Мехмет Фаік Бея, ад’ютанта асманскага султана Абдул-Хаміда II і пляменніка Газі Асман-пашы, герой Аблогі Плеўны. У шлюбе Фатма нарадзіла чатырох дачок: Хаціджэ (1880), Айшы (1884), Німет (1900) і Зюбейдэ Ісмет (1901)[2].

Муж Фатмы быў менш адукааны, чым яна, і таму ў першыя гады шлюбу забараняў ёй чытаць раманы на замежных мовах[2].

Літаратурная кар’ера

Фатма дэбютавала на літаратурнай ніве ў 1889 годзе, пераклаўшы з французскай на турэцкую мову раман Жоржа Оньета «Воля». Кніга была выдадзеная пад новай назвай «Сэнс» пад псеўданімам перакладчыцы «Лэдзі» (турэцк.: Bir Hanım), з папярэдняй згоды мужа. Пераклад рамана захапіў турэцкага пісьменніка Ахмета Мідхата Эфендзі, які адзначыў працу невядомай у сваёй газеце «Перакладчык праўды».

У 1894 годзе Фатма стала суаўтарам Ахмета Мідхата Эфендзі ў напісанні рамана «Мара і праўда». Яна апісвала дзеянні галоўнай гераіні, у той час, як Эфендзі пісаў пра галоўнага героя мужчынскага полу. Аўтары рамана былі пазначаны як «Жанчына і Ахмет Мідхат». Пасля яго напісання, абодва аўтара вялі працяглую перапіску адзін з адным, пасля апублікаваную[3][4].

У 1892 годзе Фатма напісала свой першы раман пад сапраўдным імем — «Карысная інфармацыя». У гэтым рамане яна абвяргала меркаванне аб тым, што жанчына не можа забыць сваю першую любоў. Гэта быў першы раман у Асманскай імперыі, напісаны жанчынай. У 1908 годзе ён быў перавыдадзены.

У рамане «Гулец Лютні», выдадзеным у 1899 годзе, пісьменніца адлюстравала жанчыну, якая грае на ўдзе, якую сама Фатма калісьці сустрэла ў Алепа. У ходзе рамана жанчына выкладае свой жыццяпіс, распавядаючы аб няўдалым шлюбе[4]. Вядомы раманіст Рэшат Нуры Гюнтэкін называе раман «Гулец Лютні» адной з найбольш важных работ, якія абудзілі ў ім цікавасць да літаратуры[5].

У раманах Фатмы Аліе Топуз пераважаюць тэмы гармоніі ў шлюбных адносінах, каханні і прыхільнасці. Шматлікім гераіням яе твораў ўласцівыя індывідуалізм і незалежнасць ад мужчыны[6].

Папулярнасць раманісткі зноў узрасла пасля публікацыі кнігі Ахмета Мідхата Эфендзі «Нараджэнне Асманскай пісьменніцы», складзенай з лістоў Фатмы Аліе, у 1893 годзе.

У 1914 годзе Фатма выдала новую кнігу «Ахмед Джэўдэт-паша і яго час», накіраваную на абарону свайго бацькі супраць палітычных нападаў праціўнікаў. У гэтай кнізе яна прэзентавала Асманскую палітычную сцэну пасля Другой канстытуцыйнай эры ў Асманскай імперыі.

Пісьменніца памерла 13 ліпеня 1936 года ў Стамбуле.

Змагар за правы жанчын

Нягледзячы на кансерватызм у поглядах пісьменніцы, Фатма часта пісала газетныя артыкулы і нататкі пра жаночыя правы. У 1896 годзе выйшла кніга Фатмы «Жанчыны ісламу», у якой аўтар патлумачыла пазіцыю мусульманскіх жанчын уадносінах да захаду. Як сцвярджала сама пісьменніца, у гэтай кнізе яна абараняла кансерватыўныя традыцыі, не ўласцівыя сучасным персанажам, якіх яна апісвала ў сваіх раманах.

Сястра Фатмы, Эміне Семіе (1864—1944), была адной з першых турэцкіх суфражыстак.

Дабрачыннасць

50 турэцкіх лір з партрэтам Фатмы Аліе Топуз.

Фатма Аліе актыўна займалася дабрачыннасцю. Пасля Грэка-турэцкай вайны ў 1897 годзе яна заснавала дабрачынную арганізацыю «Асманская жаночая арганізацыя дапамогі», мэтай якой была падтрымка салдацкіх сем’яў. Гэта была адна з першых жаночых арганізацый у краіне. У 1899 годзе яна была ўзнагароджана султанам Абдул-Хамідам II.

Фатма таксама ўдзельнічала ў стварэнні турэцкага руху Чырвонага Паўмесяца. Акрамя таго, яна працавала ў «Асманскім жаночым Камітэце па Нацыянальнай абароне», заснаваным пасля Трыпалітанскай вайны і Балканскіх войнаў у 1910-х гадах.

Партрэт Фатмы Аліе Топуз (прозвішча Топуз яна прыняла ў 1934 годзе пасля ўвядзення Закона аб прозвішчы) намаляваны на банкнотах коштам 50 турэцкіх лір, выпушчаных у 2009 годзе[3].

Зноскі

  1. 1 2 Aliye Topuz Fatma // Proleksis enciklopedija — 2009.
  2. 1 2 3 4 Yunus, Ceyda. Fatma Aliye kime uzak?(нявызн.) , Milliyet (28 сакавіка 2008). Праверана 3 мая 2009.
  3. 1 2 3 E-9 Fifty Turkish Lira (нявызн.) (недаступная спасылка). TC Merkez Bankası. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2009. Праверана 3 мая 2009.
  4. 1 2 Fatma Aliye Hanım (нявызн.). Edebiyat Öğretmeni. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2012. Праверана 3 мая 2009.
  5. Zavallı Fatma Aliye Hanım(нявызн.) , Zaman . Праверана 3 мая 2009. Архівавана 12 красавіка 2009.
  6. Barbarosoğlu, Fatma K.. TURKISH PIONEER ‘Fatma Aliye Hanım’ The first generation of Turkish female writers-2 (нявызн.), Today’s Zaman (31 кастрычніка 2008). Праверана 3 мая 2009. Архівавана 17 лістапада 2008.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі 13 ліпеня
Катэгорыя·Перакладчыкі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 кастрычніка
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Стамбуле
Катэгорыя·Пахаваныя ў Стамбуле
Катэгорыя·Перакладчыкі з французскай мовы
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Асобы на банкнотах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стамбуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1862 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта