wd wp Пошук:

Фасетачныя вочы

Фасетачныя вочы страказы

Фасе́тачныя вочы (фр.: facette—«грань») — складаныя органы зроку многіх членістаногіх: насякомых, ракападобных, некаторых мнаганожак.

Складаюцца з вялікай колькасці асобных, ізаляваных праслойкамі пігменту, простых вочак — аматыдыяў, рагавічная лінза якіх мае выгляд выпуклага шасцігранніка — фасеткі (адсюль назва). Вачэй звычайна адна пара. У дарослых асобін колькасць фасетак у складаным воку можа быць велізарнай: у пакаёвай мухі — да 4000 фасетак, у некаторых жукоў і стракоз — да 25000. Мяркуюць, што вочы насякомых могуць успрымаць колер.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Зрок
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Анатомія членістаногіх
Катэгорыя·Анатомія насякомых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Анатомія ракападобных