wd wp Пошук:

Фантом з Хайльброна

Памятны знак каля месца забойства ў Офісе Кезэвэтэра

Фантом з Хайльброна («Жанчына без твару») — меркаваная жанчына, серыйная забойца. Пра існаванне гэтай жанчыны выказалі меркаванне пасля таго, як адзін і той жа ўзор ДНК быў знойдзены на месцы некалькіх злачынстваў у Аўстрыі, Францыі і Германіі.

Агулам гэты ўзор ДНК фігураваў на месцах здзяйснення 40 злачынстваў, у тым ліку шасці забойстваў (адной з ахвяр стала жанчына-паліцыянтка з Хайльброна). Злачынствы былі здзейснены ў 1993—2009 гадах.

На самой справе ўсе злачынствы былі здзейснены абсалютна рознымі людзьмі. Пад канец сакавіка 2009 года следства прыйшло да высновы, што ватныя палачкі, якімі праводзілі збор ДНК, ужо былі забруджаныя.

Расследванне

Праведзены ў Аўстрыі аналіз мтДНК паказаў, што «злачынца» паходзіць хутчэй усяго з Усходняй Еўропы або Расіі. У Германіі тэст ДНК не можа выкарыстоўвацца як доказ, а толькі для вызначэння полу злачынцы.

Раследванне праводзілася спецгрупай «parking lot» хайльбронскага паліцэйскага дэпартаменту. У студзене 2009 года узнаграду за інфармацыю аб магчымым знаходжанні злачынцы павялічылі да 300 тысяч еўра[1].

Існаванне забойцы ставілася пад сумнеў і раней, але ў сакавіку 2009 года справа прыняла новы абарот. Следчыя праверылі паслядоўнасць ДНК, якую ўзялі ў згарэлага мужчыны, бежанца ў Францыі. Яна апынулася анамальнай, бо была жаночай. У далейшым яны прыйшлі да высновы, што жанчыны не існуе, а памылковыя вынікі абумоўлены выкарыстаннем забруджаных ватных палачак[2].

ДНК належала ўпакоўшчыцы баварскай фабрыкі, дзе вырабляліся ватныя палачкі, жанчыне, што паходзіла з Усходняй Еўропы. Пасля гэтых звестак пра забойцу не паступала[3].

Нягледзячы на тое, што палачкі былі стэрыльнымі, яны былі непрыдатныя для працы з ДНК[4].

Звязаныя злачынствы

25 красавіка 2007 года, 22-гадовая жанчына-паліцыянт была смяротна паранена ў Хайльброне. Яе 24-гадовы калега атрымаў некалькі жыццёва небяспечных траўмаў і ўпаў у кому. Пазней ён апрытомеў, аоле нічога не мог успомніць з мінулага. Зброя і кайданкі афіцэраў былі скрадзены.

ДНК, што належыла «забойцы», была знойдзена ў наступных злачынствах:

У масавай культуры

Выпадак стаў асновай для эпізоду «Лік мёртвых» у серыяле «C.S.I.: Месца злачынства Нью-Ёрк».

Літаратура

Зноскі

  1. „Phantom von Heilbronn“ hat es nie gegeben(нявызн.) , News von Morgen (26 сакавіка 2009). Праверана 28 сакавіка 2009.
  2. Истории Запада и Востока. В Германии разоблачили «фантом из Хейльбронна» — Радио Свобода © 2011 RFE/RL, Inc
  3. Yeoman, Fran. The Phantom of Heilbronn, the tainted DNA and an eight-year goose chase (нявызн.), The Times (27 сакавіка 2009). Праверана 28 сакавіка 2009.
  4. Himmelreich, Claudia. Germany’s Phantom Serial Killer: A DNA Blunder (нявызн.), TIME (27 сакавіка 2009). Праверана 28 сакавіка 2009. Архівавана 28 сакавіка 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Забойцы
Катэгорыя·Гісторыя Бадэн-Вюртэмберга
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Неідэнтыфікаваныя людзі
Катэгорыя·Памылкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0