wd wp Пошук:

Фалклендскі бой

Гэта артыкул пра марскую бітву Першай сусветнай вайны. Яго не варта блытаць з Фалклендскай вайной паміж Вялікабрытаніяй і Аргенцінай 1982 года.

Бітва ля Фалклендскіх астравоў (англ.: Battle of the Falkland Islands, ням.: Seegefecht bei den Falklandinseln) — марская бітва Першай сусветнай вайны, якая адбылася 8 снежня 1914 года паміж германскай крэйсерскай эскадрай віцэ-адмірала Максіміліяна фон Шпее і англійскай эскадрай віцэ-адмірала Доветана Стэрдзі каля Фалклендскіх астравоў.

Камандуючы нямецкай эскадрай, якая складалася з двух браняносных («Шарнхорст», «Гнейзенау») і трох лёгкіх[заўв. 2]Дрэздэн», «Нюрнберг», «Лейпцыг») крэйсераў, двух транспартаў і шпітальнага судна, прыняў рашэнне зрабіць удар па англійскай ваенна-марской базе Порт-Стэнлі на Фалклендскіх астравах, але нечакана выявіў на рэйдзе моцную англійскую эскадру, якая прыбыла туды напярэдадні. Англійская эскадра складалася з аднаго эскадранага браняносца, двух лінейных крэйсераў, трох браняносных і двух лёгкіх крэйсераў. Сустрэўшы нечакана моцнага праціўніка, Шпее спрабаваў збегчы, аднак англійскія караблі нагналі германскую эскадру. Шпее загадаў лёгкім крэйсерам і транспартам сыходзіць у розных кірунках. Іх сталі пераследваць англійскія браняносныя і лёгкія крэйсеры, а лінейныя крэйсеры ўступілі ў бой з германскімі браняноснымі крэйсерамі і патапілі іх. Былі таксама знішчаны два лёгкіх германскіх крэйсеры і транспарты. Толькі крэйсеру «Дрэздэн» і шпітальнаму судну атрымалася ўкрыцца.

Зноскі

  1. З экіпажа «Шарнхорста» ніхто не выжыў, таму дакладная колькасць загінулых на ім не вядома. Прыкладна яна ацэньваецца ў 860 чалавек.
  2. Па афіцыйнай класіфікацыі ў германскім флоце лёгкіх крэйсераў не было, і ўсе тры крэйсеры адносіліся да класа «малых крэйсераў» (ням.: Kleiner Kreuzer). Гэтаму класу ў брытанскім флоце адпавядаў клас лёгкіх крэйсераў, таму для выгоды супастаўлення ў артыкуле гэтыя крэйсеры завуцца лёгкімі. Крэйсеры тыпу «Шарнхорст» таксама браняноснымі названы толькі ўмоўна і па афіцыйнай класіфікацыі адносіліся да «вялікіх крэйсераў» (ням.: Grosser Kreuzer)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Снежань 1914 года
Катэгорыя·Марскія бітвы Германіі
Катэгорыя·Марскія бітвы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Марскія бітвы Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Бітвы ў Атлантычным акіяне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фалклендскія астравы
Катэгорыя·Падзеі 8 снежня