wd wp Пошук:

Браняносны крэйсер

Браняно́сны крэ́йсерклас крэйсераў, які існаваў у другой палове XIX — пачатку XX стагоддзяў. З’яўляліся другім па сіле класам ваенных караблёў вядучых флатоў пасля браняносцаў. Найбольш характэрнай рысай броненосных крэйсераў быў бранявой пояс па ватэрлініі.

Грэчаскі «Авероф» — адзіны браняносны крэйсер, які захаваўся да нашых дзён.
Як правіла, яны саступалі браняносцам у агнявой моцы і абароненасці, але пераўзыходзілі ў хуткасці і далёкасці плавання [[1]](/Браняносны_крэйсер#cite_note-Вікіпедыя_ВЭС-1). На караблі гэтага класа ўскладаліся задачы барацьбы на камунікацыях, вядзення эскадранай разведкі, а на апошнім этапе развіцця яны яшчэ павінны былі складаць хуткаходнае крыло галоўных сіл флота. Развіццё браняносных крэйсераў спынілася перад [Першай сусветнай вайной](/Першая_сусветная_вайна "Першая сусветная вайна") ў сувязі з радыкальнымі зменамі ў ваенна-марской тэхніцы. Іх роля перайшла да [лінейных](/Лінейны_крэйсер "Лінейны крэйсер") і [цяжкіх](/Цяжкі_крэйсер "Цяжкі крэйсер") крэйсераў.
Брытанскі «Нэльсан» — адзін з першых браняносных крэйсераў.
Германскі «Шарнхорст» — адзін з самых знакамітых браняносных крэйсераў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Броненосный крейсер // Военная энциклопедия : [в 18 т.] / под ред. В. Ф. Новицкого [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина, 1911—1915.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Крэйсеры
Катэгорыя·Тыпы ваенных караблёў