wd wp Пошук:

Фаланстэр

Моладзевая арганiзацыя “Фаланстэр” — маладзёжная арганізацыя, заснаваная ў канцы 2010 года ў Мінску, з’явілася як працяг ініцыятывы супольнасці «Забей». Пазіцыяніруе сябе як інтэлектуальная пляцоўка, якая камбінуе дзейнасць навуковых і асветніцкіх гурткоў, лекцый, дыскусій з практычна арыентаванымі дзеяннямі па прасоўванню новых форм арганізацыі моладзі.

Мэты

Арганiзацыя ставiць сваёй мэтай стварэнне асновы i ўмоў для ўстойлiвага развiцця асветнiцкага, грамадзянскага, культурнага боку беларускага грамадства праз прымяненне лiчбавых тэхналогiй у жыццi людзей i супольнасцяў.

Дзейнасць

Асноўныя кiрункi дзейнасці:

Арганізацыя з’яўляецца сузаснавальнікам Young Pirates of Europe

Клубы

На базе “Фаланстэра” iснуе шэраг адукацыйных клубаў.[1]

Першы Друпал Дзень у Мінску

Drupal-клуб

Drupal-клуб — клуб па вывучэннi сістэмы сайтабудаўніцтва Drupal. Падчас дзейнасці клуба было рэалізавана некалькі сайтаў для некамерцыйных праектаў — Пірацкі Цэнтр[2] і Каталог могілак. Апроч таго, Drupal-клуб праводзіць Drupal-злёты і адзначае Глабальныя дні вывучэння Drupal.

Феміда Фаланстэра

Феміда Фаланстэра — клуб па вывучэнні права. Адміністрацыйнае, крымінальнае, аўтарскае права, капірайт і правы чалавека — асноўныя тэмы. Падчас дзейнасці клуба быў створаны «Дапаможнік раварыста».

Linux-клуб

Linux-клуб — клуб па вывучэнні адкрытай аперацыйнай сістэмы Linux і іншых opensource прыкладанняў. На сустрэчах клуба разглядаюцца тэарэтычныя пытанні і вырашаюцца практычныя задачы, якiя паўстаюць падчас працы з Linux-сiстэмамi.

Кібер Кіно. Кінабункер 4.0-beta

Кібер Кінабункер - клуб аматараў лічбавых тэхналогіяў у сучасным жыцці. На сустрэчах клуба праглядаюцца стужкі на тэму кіберпанку, антыўтопіяў і камп’ютараў, абмяркоўваюцца тэмы праглядаў, развіваюцца магчымыя сцэнары бачання будучыні Беларусi ў глабалізаваным лічбавым свеце.

800x600

800x600 - клуб, які займаецца асветай людзей на прасунутым узроўні валодання камп’ютарам. На базе клуба разглядаюцца:

Мэш-клуб

Мэш-клуб - клуб па вывучэннi і развіццi вайфай і мэш-сетак у беларускiм грамадстве. На сустрэчах клуба разглядаецца пабудова вайфай-сетак, даследуюцца мэш-тэхналогіі i iх практычнае прымяненне.

Ars nova. Лічбавае мастацтва

Ars nova. Лічбавае мастацтва - клуб па вывучэннi open source графічных праграм. На сустрэчах клуба засвойваецца праца з адкрытымі графічнымі прыладамі Gimp i InkScape.

Моўныя клубы (англійская, нямецкая)

The Falanster’s Speakers Club — клуб рыторыкі англійскай мовы. Асноўныя прынцыпы клуба:

Wild.de - клуб рыторыкі нямецкай мовы.

Праекты

Праекты “Фаланстэра” — увасабленне розных кiрункаў дзейнасцi арганiзацыi з мэтай уплыву на сацыяльнае, культурнае, эканамічнае і палітычнае жыццё грамадства. Праекты “Фаланстэра” будуюцца паводле прынцыпаў адкрытых супольнасцяў. Усё матэрыялы арганізацыі трымаюцца капілефт-падыходу і публікуюцца пад ліцэнзіяй Creative Commons BY-SA (3.0 ці 4.0)

Вікіфiкацыя

Вікіфiкацыя - праект арганiзацыi, напраўлены на ўмацаванне вікіпедыйнай супольнасці Беларусi (мерапрыемствы ў розных гарадах i мястэчках краiны[3], прыцягненне валанцёраў[4][5][6], праца з медыя-прасторай і піярам дадзенага кiрунка).

Перыядычна “Фаланстэр” ладзіць Вікі-дні, мэта якіх развіццё і прасоўванне адкрытых ведаў, а таксама дадаванне артыкулаў і рэдагаванне беларускага раздзелу Вікіпедыі.[7]

Прэзентацыя брашуры «Дапаможнік раварыста» ў Мінску

У 2016 г. скончана праца па стварэннi «Вікі-дапаможніка» - брашуры-iнструкцыi для пачаткоўцаў — рэдактараў Вікіпедыі[8]

“Фаланстэр” падтрымлiвае мiжнародны конкурс “Віківясна-2016”[9]

Дапаможнік раварыста

У межах клуба «Феміда Фаланстэра» ў 2013 г. быў створаны «Дапаможнік раварыста»(недаступная спасылка), мэта якога прыцягнуць увагу грамадства да праблемаў веласіпеднага руху Беларусi. Прэзентацыя брашуры адбылася ў Мінску.[10]

“Дапаможнік” выдадзены пад свабоднай ліцэнзіяй Creative Commons і даступны да загрузкі на дзвюх мовах.[11]

У 2014 г. была створана новая версiя «Дапаможніка раварыста». Падчас працы над праектам да яго далучылася некалькі дзясяткаў валанцёраў. У гэтым годзе “Дапаможнік” быў прэзентаваны ў шэрагу гарадоў (Мінску, Гомелi, Магiлёве, Брэсце, Гродне, Вiцебску, Бабруйску).[12][13][14][15][16]

Кампанія «Мяняй правілы!»

У 2014 г. запушчана кампанія «Мяняй правілы!». Яе сутнасць заключаецца ў матывацыі грамаядзян да электроннага ўдзелу грамадства ў супольных справах і вырашэнні агульных праблем на прыкладзе веласупольнасці.[17]

Drupal-злёт

Drupal-злёт — мерапрыемства, мэтай якога з’яўляецца развiццё Drupal-супольнасцi Беларусi. У 2011 годзе быў праведзены першы Drupal-злёт, які сабраў каля 70 IT-спецыялістаў. У 2012 годзе на Drupal-злёце[18] было рэалізавана некалькі кірункаў: пераклад модуляў на беларускую мову, у межах хакатона створаны сайт некамерцыйнай ініцыятывы Niekropali.by.[19]

Турнір Нефармалаў

Асобны праект і кірунак дзейнасці — развіццё лакальных супольнасцей.Турнір Нефармалаў(недаступная спасылка) прызваны актуалізаваць і развіць дваровы футбол сярод аматарскіх каманд.[20]

Удзел у Руху адкрытых дадзеных

У 2014 г. “Фаланстэр” далучыўся да сусветнага Дня руху за Адкрытыя дадзеныя для абмену досведам і абмеркавання бягучых падзей.[21][22][23][24]

Філіял Творчыя Суполкі

Poster for open CC affiliate in Belarus

У жніўні 2014 года адбылося адкрыццё філіяла Творчых Суполак (Creative Commons) у Беларусi. “Фаланстэр” выступае як інфраструктурная арганізацыя філіяла. Філіял займаецца вывучэннем праблем, звязанных з аўтарскім правам, таксама магчымасці прымянення Creative Commons, GNU GPL і інш, таксаме папулярызуе выкарастанне публічнага ліцэнзавання твораў сярод аўтараў, праводзіць публічныя лекцыі па асновах аўтарскага права і афармлення розных прац у Сеціве.[25]

Знешнія спасылкі

Глядзець яшчэ

Галерэя

Зноскі

  1. Образовательные клубы молодежной организации Фаланстер: переступи через собственные стереотипы Архівавана 15 сакавіка 2016.
  2. Пірацкі Цэнтр Беларусі
  3. Білоруські, українські, молдовські та башкирські вікіпедисти зустрілися в Мінську (нявызн.). wikimediaukraine.wordpress.com. Праверана 5 красавiка 2016 года. (укр.)
  4. Спрычыніцца да вопыту чалавецтва: у Мінску ахвотных вучаць пісаць артыкулы ў Вікіпедыю (нявызн.). eurobelarus.info/. Праверана 9 красавiка 2016 года. (бел.)
  5. Вікіфікацыя ў Дзень ведаў (нявызн.). budzma.by/. Праверана 9 красавiка 2016 года. (бел.)
  6. Кто здесь правит? (нявызн.). zn.sb.by/. Праверана 5 красавiка 2016 года.(недаступная спасылка) (руск.)
  7. Вікі-дзень у Фаланстэры(недаступная спасылка)
  8. Валянтэры здалі ў друк беларускамоўны Вікі-дапаможнік (нявызн.). www.svaboda.org/. Праверана 5 красавiка 2016 года. (бел.)
  9. Распачаўся конкурс «ВікіВясна-2016» (нявызн.). budzma.by/. Праверана 5 красавiка 2016 года. (бел.)
  10. Ці магчыма роварная ўтопія ў Беларусі? Архівавана 16 ліпеня 2013.
  11. Я буду долго гнать велосипед? // 7 дней № 28 от 11 июля 2013 года(недаступная спасылка)
  12. Фаланстер презентовал обновленную версию «Помощника велосипедиста» Архівавана 5 жніўня 2014.
  13. Рэпартаж з Гародні. Радыё Рацыя
  14. «Изменяй правила!». В Витебске презентовали «Помощник велосипедиста 2.0» Архівавана 5 сакавіка 2016.
  15. Велосипедисты будут менять правила.
  16. «Дапаможнік раварыста» едзе ў тур па Беларусі
  17. Як размаўляць з чыноўнікамі і змяніць правілы для ровараў (нявызн.) (недаступная спасылка). greenbelarus.info. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2019. Праверана 9 красавiка 2016 года. (бел.)
  18. В Минске пройдет очередной Drupal-слет 15-16 декабря Архівавана 17 ліпеня 2014.
  19. При поддержке энтузиастов Drupal запущена электронная база белорусских кладбищ Архівавана 7 лютага 2013.
  20. Відэа з Турніра Нефармалаў-3
  21. Open data: якія сакрэты шукаюць актывісты ў публічных дакументах
  22. День открытых данных в Минске Архівавана 25 сакавіка 2016.
  23. Як адкрыць для беларусаў адкрытыя дадзеныя? Архівавана 5 сакавіка 2016.
  24. Обновился сайт “Узнагароды Беларусі”
  25. Презентация белорусского филиала Творческих Общин

Спасылкі

Афіцыйная старонка Архівавана 17 сакавіка 2020.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·З’явіліся ў 2010 годзе