Моладзевая арганiзацыя “Фаланстэр” — маладзёжная арганізацыя, заснаваная ў канцы 2010 года ў Мінску, з’явілася як працяг ініцыятывы супольнасці «Забей». Пазіцыяніруе сябе як інтэлектуальная пляцоўка, якая камбінуе дзейнасць навуковых і асветніцкіх гурткоў, лекцый, дыскусій з практычна арыентаванымі дзеяннямі па прасоўванню новых форм арганізацыі моладзі.
Арганiзацыя ставiць сваёй мэтай стварэнне асновы i ўмоў для ўстойлiвага развiцця асветнiцкага, грамадзянскага, культурнага боку беларускага грамадства праз прымяненне лiчбавых тэхналогiй у жыццi людзей i супольнасцяў.
Асноўныя кiрункi дзейнасці:
Арганізацыя з’яўляецца сузаснавальнікам Young Pirates of Europe
На базе “Фаланстэра” iснуе шэраг адукацыйных клубаў.[1]
Drupal-клуб — клуб па вывучэннi сістэмы сайтабудаўніцтва Drupal. Падчас дзейнасці клуба было рэалізавана некалькі сайтаў для некамерцыйных праектаў — Пірацкі Цэнтр[2] і Каталог могілак. Апроч таго, Drupal-клуб праводзіць Drupal-злёты і адзначае Глабальныя дні вывучэння Drupal.
Феміда Фаланстэра — клуб па вывучэнні права. Адміністрацыйнае, крымінальнае, аўтарскае права, капірайт і правы чалавека — асноўныя тэмы. Падчас дзейнасці клуба быў створаны «Дапаможнік раварыста».
Linux-клуб — клуб па вывучэнні адкрытай аперацыйнай сістэмы Linux і іншых opensource прыкладанняў. На сустрэчах клуба разглядаюцца тэарэтычныя пытанні і вырашаюцца практычныя задачы, якiя паўстаюць падчас працы з Linux-сiстэмамi.
Кібер Кінабункер - клуб аматараў лічбавых тэхналогіяў у сучасным жыцці. На сустрэчах клуба праглядаюцца стужкі на тэму кіберпанку, антыўтопіяў і камп’ютараў, абмяркоўваюцца тэмы праглядаў, развіваюцца магчымыя сцэнары бачання будучыні Беларусi ў глабалізаваным лічбавым свеце.
800x600 - клуб, які займаецца асветай людзей на прасунутым узроўні валодання камп’ютарам. На базе клуба разглядаюцца:
Мэш-клуб - клуб па вывучэннi і развіццi вайфай і мэш-сетак у беларускiм грамадстве. На сустрэчах клуба разглядаецца пабудова вайфай-сетак, даследуюцца мэш-тэхналогіі i iх практычнае прымяненне.
Ars nova. Лічбавае мастацтва - клуб па вывучэннi open source графічных праграм. На сустрэчах клуба засвойваецца праца з адкрытымі графічнымі прыладамі Gimp i InkScape.
The Falanster’s Speakers Club — клуб рыторыкі англійскай мовы. Асноўныя прынцыпы клуба:
Wild.de - клуб рыторыкі нямецкай мовы.
Праекты “Фаланстэра” — увасабленне розных кiрункаў дзейнасцi арганiзацыi з мэтай уплыву на сацыяльнае, культурнае, эканамічнае і палітычнае жыццё грамадства. Праекты “Фаланстэра” будуюцца паводле прынцыпаў адкрытых супольнасцяў. Усё матэрыялы арганізацыі трымаюцца капілефт-падыходу і публікуюцца пад ліцэнзіяй Creative Commons BY-SA (3.0 ці 4.0)
Вікіфiкацыя - праект арганiзацыi, напраўлены на ўмацаванне вікіпедыйнай супольнасці Беларусi (мерапрыемствы ў розных гарадах i мястэчках краiны[3], прыцягненне валанцёраў[4][5][6], праца з медыя-прасторай і піярам дадзенага кiрунка).
Перыядычна “Фаланстэр” ладзіць Вікі-дні, мэта якіх развіццё і прасоўванне адкрытых ведаў, а таксама дадаванне артыкулаў і рэдагаванне беларускага раздзелу Вікіпедыі.[7]
У 2016 г. скончана праца па стварэннi «Вікі-дапаможніка» - брашуры-iнструкцыi для пачаткоўцаў — рэдактараў Вікіпедыі[8]
“Фаланстэр” падтрымлiвае мiжнародны конкурс “Віківясна-2016”[9]
У межах клуба «Феміда Фаланстэра» ў 2013 г. быў створаны «Дапаможнік раварыста»(недаступная спасылка), мэта якога прыцягнуць увагу грамадства да праблемаў веласіпеднага руху Беларусi. Прэзентацыя брашуры адбылася ў Мінску.[10]
“Дапаможнік” выдадзены пад свабоднай ліцэнзіяй Creative Commons і даступны да загрузкі на дзвюх мовах.[11]
У 2014 г. была створана новая версiя «Дапаможніка раварыста». Падчас працы над праектам да яго далучылася некалькі дзясяткаў валанцёраў. У гэтым годзе “Дапаможнік” быў прэзентаваны ў шэрагу гарадоў (Мінску, Гомелi, Магiлёве, Брэсце, Гродне, Вiцебску, Бабруйску).[12][13][14][15][16]
У 2014 г. запушчана кампанія «Мяняй правілы!». Яе сутнасць заключаецца ў матывацыі грамаядзян да электроннага ўдзелу грамадства ў супольных справах і вырашэнні агульных праблем на прыкладзе веласупольнасці.[17]
Drupal-злёт — мерапрыемства, мэтай якога з’яўляецца развiццё Drupal-супольнасцi Беларусi. У 2011 годзе быў праведзены першы Drupal-злёт, які сабраў каля 70 IT-спецыялістаў. У 2012 годзе на Drupal-злёце[18] было рэалізавана некалькі кірункаў: пераклад модуляў на беларускую мову, у межах хакатона створаны сайт некамерцыйнай ініцыятывы Niekropali.by.[19]
Асобны праект і кірунак дзейнасці — развіццё лакальных супольнасцей.Турнір Нефармалаў(недаступная спасылка) прызваны актуалізаваць і развіць дваровы футбол сярод аматарскіх каманд.[20]
У 2014 г. “Фаланстэр” далучыўся да сусветнага Дня руху за Адкрытыя дадзеныя для абмену досведам і абмеркавання бягучых падзей.[21][22][23][24]
У жніўні 2014 года адбылося адкрыццё філіяла Творчых Суполак (Creative Commons) у Беларусi. “Фаланстэр” выступае як інфраструктурная арганізацыя філіяла. Філіял займаецца вывучэннем праблем, звязанных з аўтарскім правам, таксама магчымасці прымянення Creative Commons, GNU GPL і інш, таксаме папулярызуе выкарастанне публічнага ліцэнзавання твораў сярод аўтараў, праводзіць публічныя лекцыі па асновах аўтарскага права і афармлення розных прац у Сеціве.[25]
Афіцыйная старонка Архівавана 17 сакавіка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (6):