Файт Штос (ням.: Veit Stoß), або Віт Ствош (польск.: Wit Stwosz) (каля 1447 — 1533) — выдатны нямецкі гатычны скульптар. Працаваў у Кракаве i Нюрнбергу.
Стваральнік шэдэўра позняга гатычнага стылю — разнога алтара Марыяцкага касцёла ў Кракаве. З 1477 па 1496 гг. працаваў у Кракаве, потым вярнуўся ў Нюрнберг. Адпаведна ў творчасці Штоса адрозніваюць кракаўскі і нюрнбергскі перыяды.
Створаны Штосам па заказу нямецкай абшчыны Кракава ў 1477—1489 гг. у Марыяцкім касцёле алтар з’яўляецца найбуйнейшым гатычным разным алтаром ў свеце (вышыня — 13 м, шырыня — 11 м, вышыня фігур да 2,80 м).
Штос аказаў велізарны ўплыў на стыль разной драўлянай скульптуры цэлага рэгіёна Паўднёвай Польшчы, Славакіі, Аўстрыі і часткі Германіі.