wd wp Пошук:

ФК Эспаньёл

«Эспаньёл» (катал.: Reial Club Deportiu Espanyol de Barcelona, ісп.: Real Club Deportivo Español de Barcelona) — іспанскі футбольны клуб, што ўваходзіць у спартыўную сістэму «Эспаньёл», дзе акрамя яго ёсць яшчэ і жаночы футбольны клуб, мужчынскі і жаночы баскетбольныя клубы, хакейны клуб, клуб жаночага валейбола і бейсбольны клуб. Размяшчаецца ў горадзе Барселона. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Эстадзі Карнелі Эль Прат», што можа змясціць 40 500 гледачоў. Стадыён быў уведзены ў эксплуатацыю 2 жніўня 2009 года пераможным матчам над «Ліверпулам». «Эспаньёл» з’яўляецца шостым футбольным клубам Іспаніі па агульнай колькасці балаў у чэмпіянатах краіны, але клуб заўсёды знаходзіцца ў ценю галоўнай каманды горада «Барселоны», саступаючы ў дасягненні і папулярнасці.

Гісторыя

Клуб быў заснаваны 28 кастрычніка 1900 года іспанскім інжынерам з Барселонскага ўніверсітэта Анхелем Радрыгесам. Спачатку каманда звалася як «Саюз іспанскіх футбалістаў» (ісп.: Sociedad Española de Footbal), але на наступны год каманда пачала звацца «іспанскі футбольны клуб» (ісп.: Club Español de Fútbol), бо то была першая каманда сфарміраваная выключна іспанскімі аматарамі.

«Эспаньёл» гуляў спачатку ў жоўтых кашулях, але колер шортаў у кожнага футбаліста быў розным. Праз нейкі час сябар клуба адчыніў тэкстыльную фабрыку і пачаў забяспечваць каманду жоўтай тканінай. У 1910 годзе каманда зноў змяніла імя на «Спартыўны клуб Іспаніі» (ісп.: Club Deportivo Español) і пераапранулася ў вопратку бела-сіняга колеру.

Сіні і белы быў абраны ў гонар колераў, якія выкарыстоўваюцца гербам вялікага сіцылійска-арагонскага адмірала Ражэ дэ Льюрыя, які камандаваў флотам Арагонскага каралеўства ў Міжземнамор’і ў Сярэдневякоўі. Клуб паспяхова выступаў ад самага свайго заснавання, атрымаўшы перамогу ў чэмпіянаце Каталоніі ў 1903 годзе, а пасля прыняўшы ўдзел у розыгрышу Кубка Іспаніі.

У 1906 годзе клуб быў скасаваны паводле фінансавых чынніках і большасць ігракоў далучыліся да клуба «X Спортынг Клуб». Гэты клуб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Каталоніі тры разы паміж 1906 і 1908 гадамі. У 1909 годзе гэты клуб стаў базавым для аднаўлення клуба «Спартыўны клуб Іспаніі». «Эспаньёл» з’яўляецца адным з некалькіх іспанскіх футбольных клубаў, якія маюць заступніцтва іспанскай кароны і тым самым маюць права выкарыстоўваць слова «Рэал» у сваёй назве і выяву каралеўскай кароны на эмблеме. Гэтае права было прадастаўлена «Эспаньёлу» ў 1912 годзе Альфонса XIII.

Пасля адмовы ад стальца Альфонсам XIII у 1931 годзе і абвяшчэння Другой іспанскай рэспублікі, у сувязі з забаронай каралеўскіх сімвалаў, клуб прыняў каталонскае імя «Эспортыю Эспаньёл» (катал.: Esportiu Espanyol). Пасля грамадзянскай вайны ў Іспаніі, клуб вярнуў сабе назву «Каралеўскі клуб спорту Іспаніі» (ісп.: Real Club Deportivo Español).

Дасягненні

Розная інфармацыя

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Іспанія Бр Жаан Гарсія 2001
2 Іспанія Аб Оскар Хіль 1998
3 Іспанія Аб Адрыя Педроса 1998
4 Уругвай Аб Леандра Кабрэра Капітан каманды 1991
5 Іспанія Аб Фернанда Калера 1995
6 Іспанія ПА Поль Ласана 1999
7 Іспанія Нап Хаві Пуада 1998
8 Албанія ПА Кеіды Барэ 1997
9 Іспанія Нап Хаселу 1990
10 Іспанія ПА Серхі Дардэр 1993
12 Бразілія ПА Вінісіус Соза 1999
Пазіцыя Імя Год нараджэння
13 Францыя Бр Бенжамен Леконт 1991
14 Іспанія Аб Брыян Аліван 1994
16 Іспанія ПА Хасэ Карлас Ласа 1996
17 Данія Нап Марцін Брэйтуэйт 1991
19 Іспанія Нап Дані Гомес 1998
20 Іспанія ПА Эду Эспасіта 1996
21 Іспанія ПА Ніка Меламед 2001
22 Іспанія Аб Алеіш Відаль 1989
24 Іспанія Аб Серхі Гомес 1992
25 Іспанія Бр Альвара Фернандэс 1998
Калумбія Нап Хуан Каміла Бесера 1998

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Іспаніі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Эспаньёл
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1900 годзе