wd wp Пошук:

ФК Фенербахчэ

«Фенербахчэ» (турэцк.: Fenerbahçe Spor Kulübü) — турэцкі футбольны клуб з горада Стамбул. Акрамя футбольнага клуба ў спартыўнае аб’яднанне «Фенербахчэ» ўваходзяць валейбольны і баскетбольны клубы, секцыі лёгкай атлетыкі, боксу, веславання і паруснага спорту.

Клуб быў заснаваны мясцовымі жыхарамі ў 1907 годзе. На цяперашні момант «Фенербачхэ» з’яўляецца адным з самых паспяховых і папулярных клубаў Турцыі. Паводле традыцыйных колераў клуб мае мянушку «жоўтыя канаркі» (турэцк.: Sarı Kanaryalar), свае хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне Шукру Сараджаглу, які размяшчаецца ў азіяцкай частцы Стамбула.

Гісторыя

«Фенербахчэ» быў заснаваны ў 1907 годзе ў раёне Кадыкёй у Стамбуле мясцовымі жахарамі, як беем Зія Сангюленам, Аятулой Беем і Энверам Нечыпам Аканерам. Гэтае спартыўнае таварыства быў створана таемна, каб не патрапіць у непрыемнасці за строгіх законаў Асманскай імперыі. Паводле правілаў султана Абдул-Хаміда II, турэцкай моладзі было забаронена ствараць клубы і гуляць у англійскую гульню футбол. Зія Сангюлен быў абраны першым прэзідэнтам клубу, Аятула Бей стаў першым генеральным сакратаром клубу, а Энвер Нечып Аканер быў прызначаны на пасаду капітана клубу[1]. Маяк, які размяшчаўся ла мыса Фенербахчэ аказаў вялікі ўплыў на дызайн першапачатковай эмблемы клубу, які насіў жоўты і белы колеры нарцысаў, якая раслі вакол маяка. Такім чынам першая форма ўтрымлівала колеры гэтай расліны, гэта значыць жоўта-белыя палосы[1]. У далейшым у 1910 годзе лагатып клуба быў перапрацаваны Зія Сангюленам, які змяніў колеры на жоўты і цёмна-сіні, якія і на сённяшні момант можна пабачыць на выяве эмблемы клубу.

Дзейнасць таварыства «Фенербахчэ» знаходзілася на нелегальным становішчы да рэформы 1908 года, калі, паводле новага закону, усе футбольныя клубы былі афіцыйна зарэгістраваны на законных падставах[1]. «Фенербахчэ» ўступіў у лігу Стамбула ў 1909 годзе, заняўшы пятае месца ў першы год спаборніцтваў.

«Фенербахчэ» гуляў супраць супрацоўнікаў Каралеўскага ваенна-марскога флоту, які акупаваў Стамбул падчас Турэцкай вайны за незалежнасць. Некаторыя брытанскія салдаты фарміравалі свае футбольныя каманды ў Турцыі, якія мелі асаблівыя назовы, як «Эсекс Энжынірз» (англ.: Essex Engineers), «Айрыш Гўардс» (англ.: Irish Guards), «Грэнадэрз» (англ.: Grenadiers) і «Артылеры» (англ.: Artillery). Гэтыя каманды гулялі адзін супраць аднаго і супраць мясцовых футбольных клубаў Стамбула. Фенербахчэ атрымліваў перамогі ў шмат з якіх гэтых матчаў[2].

Дасягненні

Чэмпіён Турцыі (19):

Уладальнік Кубка Турцыі (6):

Уладальнік Суперкубка Турцыі (9):

Уладальнік Балканскага кубка:

Уладальнік Кубка Атацюрка (2):

Уладальнік Кубка Прэзідэнта Турцыі (6):

Чэмпіён Стамбула (16):

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Турцыя Бр Алтай Байындыр Капітан каманды 1998
2 Бразілія Аб Густаву Энрыкі 1993
4 Турцыя Аб Сердар Азіз 1990
5 Бразілія ПА Віліян Аран 1992
6 Паўночная Македонія Аб Эзджан Аліёскі 1992
7 Турцыя Аб Ферды Кадыаглу 1999
8 Турцыя ПА Мерт Хакан Яндаш 1994
9 Уругвай Нап Дыега Росі 1998
10 Турцыя ПА Арда Гюлер 2005
13 Эквадор Нап Энер Валенсія 1989
15 Нарвегія Нап Джошуа Кінг 1992
16 Турцыя ПА Ісак Вурал 2006
17 Турцыя ПА Ірфан Кахведжы 1995
18 Бразілія ПА Лінкальн 1998
19 Турцыя Нап Сердар Дурсун 1991
Пазіцыя Імя Год нараджэння
20 Італія Нап Жуан Педру 1992
21 Нігерыя ПА Брайт Асаі-Самуэл 1997
22 Партугалія Нап Брума 1994
23 Бельгія Нап Мішы Батшуаі 1993
26 Славенія ПА Міха Зайц 1994
27 Партугалія ПА Мігел Крэшпу 1996
28 Бразілія Аб Луан Перыс 1994
29 Уругвай Аб Маўрысіа Лемас 1995
30 Турцыя Аб Назім Сангарэ 1994
33 Турцыя Аб Чагтай Курукалып 2002
41 Венгрыя Аб Аціла Салаі 1998
54 Турцыя Бр Эртугрул Чэцін 2003
70 Турцыя Бр Ірфан Джан Эгрыбаят 1998
80 Турцыя ПА Ісмаіл Юксек 1999
99 Турцыя Нап Эмрэ Мор 1997

Зноскі

  1. 1 2 3 «Tarihçe». Fenerbahce.org
  2. «Müttefik Kuvvetler ile Yapilan Maçlar». TFAB.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Турцыі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1907 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Фенербахчэ