wd wp Пошук:

ФК Урал Екацярынбург

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Урал (значэнні).

«Урал» (руск.: Футбольный клуб Урал Екатеринбург) — расійскі футбольны клуб з горада Екацярынбург, які выступае ў Прэм’ер-лізе.

Гісторыя

Датай заснавання клуба лічыцца 1930 год, аднак згодна з публікацыямі «Уральскага рабочага» вынікае, што ўралмашбудаўнікі стварылі першую футбольную каманду яшчэ ў 1927 годзе, калі толькі ўзводзіліся корпусы будучага завода. Тады ж каманда дэбютавала ў восеньскім першынстве Свярдлоўска пад назвай «Машынабудаўнік». Дэбют каманды ў турнірах СССР адбыўся на Кубку СССР па футболе 1938. Тады клуб вылецеў на стадыі 1/128 фіналу, атрымаўшы паразу паводле сумы двух матчаў краснаўральскай камандзе «Калярмет». Дэбют у чэмпіянаце СССР датуецца 1947 годам. У гэтым сезоне свярдлоўскі клуб «Авангард» заняў у другой групе 9 месца з 10 магчымых. Каманда працягвала ўдзельнічаць у другой групе чэмпіянату СССР, прапусціўшы з прычыны рэзкага скарачэння колькасці каманд у розыгрышы сезоны 1950, 1951 і 1952 гадоў.

У сезоне 1953 года адбылося вяртанне клуба ў першынство краіны. Пачынаючы з гэтага часу, каманда пачала прагрэсаваць і з кожным сезонам набліжацца да найвышэйшай прыступкі лігі. У 1959 годзе «Машынабудаўнік» заняў другое месца ў 6 зоне класа «Б». Праз два гады ён атрымаў канчатковую назву «Вралмаш» і паўтарыў поспех, а ў сезоне 1962 года каманда заняла першае месца ў сваёй зоне. У фінале «Уралмаш» заняў трэцяе месца, што не дазволіла клубу прайсці на павышэнне ў класе. Аднак у 1963 годзе Федэрацыя футбола СССР прыняла рашэнне павялічыць лік каманд класа «А» да 38, падзяліўшы клас на дзве групы. Дадзенае рашэнне спрыяла выхаду клуба ў другую групу класа «А». У другой групе класа «А» каманда правяла шэсць сезонаў, завяршыўшы сезон 1968 года на першым месцы.

Сезон 1969 года клуб правёў у вышэйшай лізе чэмпіянату СССР, аднак, заняўшы апошні радок, зноў вярнуўся ў дывізіён ніжэй. Гэта быў першы і апошні ўдзел свярдлоўскага клуба ў элітным савецкім футбольным дывізіёне. У далейшым клуб выступаў у другім і трэцім дывізіёнах савецкага першынства. У 1976 годзе быў зафіксаваны адзін з рэкордаў выніковасці ў гісторыі «Уралмаша». У рамках другой лігі СССР чыцінскі «Лакаматыў» прыехаў у Свярдлоўск, маючы ў сваім складзе толькі 10 футбалістаў. Матч скончыўся перамогай футбалістаў Свярдлоўска з лікам 9:0.

Пасля распаду СССР клубу выдалася магчымасць выступаць у вышэйшай лізе чэмпіянату Расіі. У ёй «Уралмаш» правёў пяць сезонаў з 1992 па 1996 гады, а найлепшым дасягненнем за гэты час было восьмае месца ў 1993 і 1995 гадах. У 1996 годзе клуб страціў магчымасць выступаць у эліце і апусціўся ў першую лігу. На наступны сезон клуб апусціўся яшчэ ніжэй — у другую лігу.

Галоўныя трэнеры

Склад

Станам на кастрычнік 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Расія Бр Ілья Памазун 1996
2 Харватыя Аб Сільвіе Бегіч 1993
3 Расія Аб Леа Гаглічыдзэ 1997
4 Рэспубліка Конга Аб Эмерсан 1995
5 Расія ПА Андрэй Ягорычаў 1993
6 Гвінея ПА Ібраіма Сісэ 1994
7 Расія ПА Аляксандр Юшын 1995
9 Сербія ПА Лазар Ранджэлавіч 1997
10 Румынія ПА Эрык Бікфалві Капітан каманды 1988
11 Расія ПА Ігар Канавалаў 1996
13 Расія Бр Дзмітрый Ландакоў 1999
14 Расія ПА Юрый Жалязноў 2002
15 Украіна Аб Дзяніс Кулакоў 1986
16 Расія ПА Дзмітрый Макоўскі 2000
17 Грузія ПА Лука Цулукідзэ 2004
18 Расія ПА Юрый Газінскі 1989
Пазіцыя Імя Год нараджэння
19 Харватыя ПА Даніел Мішкіч 1993
20 Нідэрланды Нап Рай Влут 1995
21 Расія ПА Вячаслаў Падбярозкін 1992
22 Расія Аб Мінгіян Бевееў 1995
24 Беларусь Аб Ягор Філіпенка 1988
27 Расія ПА Алег Шатаў 1990
46 Расія Аб Арцём Мамін 1997
70 Расія ПА Рамазан Гаджымурадаў 1998
75 Расія ПА Фаніль Сунгатулін 2001
79 Расія Нап Аляксей Каштанаў 1996
90 Расія ПА Аляксандр Шчарбакоў 1998
93 Расія Аб Аляксей Герасімаў 1993
94 Расія Аб Ілья Быкоўскі 2001
98 Расія Бр Мікіта Аляксееў 2002
99 Расія Нап Яўген Татарынаў 1999

Па рашэнні кіраўніцтва «Урала» гульнявы нумар 23, пад якім гуляў нападнік Пётр Хрустоўскі, які загінуў 5 ліпеня 2003 года ў аўтакатастрофе, назаўсёды застанецца замацаваным за ім.


Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1930 годзе
Катэгорыя·ФК Урал Екацярынбург
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Футбольныя клубы Расіі