wd wp Пошук:

ФК Стэнлес Пінск

«Стэнлес»беларускі футбольны клуб з горада Пінск. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Каманда з’явілася ў 2017 годзе, калі кіраўніцтва пінскай СДЮШАР-3 вырашыла заявіць каманду для ўдзелу ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі. Каманда стала праводзіць хатнія матчы на базе пінскай Акадэміі футбола, якая была адкрыта ў 2014 годзе. Выступаючы маладымі ігракамі ў дэбютным сезоне, СДЮШАР-3 атрымала толькі тры перамогі і заняла апошняе 14-е месца ў табліцы.

У лютым 2018 года стала вядома, што СДЮШАР-3, хутчэй за ўсё, не заявіцца ў Другую лігу на сезон 2018[1], і ў красавіку каманда не трапіла ў канчатковы спіс удзельнікаў турніру[2].

У лютым 2019 года стала вядома, што ў Другую лігу ў сезоне 2019 збіраецца заявіцца аб’яднаная каманда СДЮШАР-3 і аматарскай каманды «Савушкін»[3]. У выніку, аднак, каманда далучылася да Другой лігі пад назвай «ДЮСШ-3-Стэнлес». Акрамя маладых выхаванцаў ДЮСШ, склад каманды таксама папоўніў шэраг вопытных ігракоў. Каманда здолела замацавацца ў верхняй палове табліцы і скончыла сезон 2019 на шостым месцы.

У пачатку 2020 года каманда змяніла назву на «Стэнлес»[4]. Захаваўшы асноўных ігракоў, «Стэнлес» доўга змагаўся за высокія месцы, у выніку са сваёй групы выйшаў у фінальны этап, але там заняў апошняе шостае месца. У пачатку 2021 года, нягледзячы на магчымасць павышэння ў Першую лігу, каманда засталася ў Другой лізе. У сезоне 2021 «Стэнлес» разглядаўся як адзін з фаварытаў, але заняў шостае месца. Нягледзячы на магчымасць пасля адмовы іншых каманд заявіцца ў Першую лігу, пінскі клуб вырашыў застацца ў Другой лізе, дзе ў 2022 годзе зноў апынуўся шостым.

Папярэднія назвы

Эмблемы

Цяперашні склад

Станам на жнівень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Беларусь Бр Анатоль Тупілаў 2001
99 Беларусь Бр Багдан Кіслоў 2004
Беларусь Бр Сяргей Гулюта 2003
Беларусь Бр Міхаіл Перац 2005
2 Беларусь Аб Валерый Залеўскі 1999
3 Беларусь Аб Міхаіл Галаўко 1996
4 Беларусь Аб Уладзіслаў Увараў 1995
5 Беларусь Аб Ігар Курган Капітан каманды 1991
13 Беларусь Аб Алег Вакуліч 1992
14 Беларусь Аб Уладзіслаў Ганчар 2005
97 Беларусь Аб Яўген Каляда 2000
Беларусь Аб Дзмітрый Камянец 2003
Пазіцыя Імя Год нараджэння
7 Беларусь ПА Дзмітрый Малашчыцкі 1996
8 Беларусь ПА Станіслаў Куліна 1996
10 Беларусь ПА Алег Курган 1996
11 Беларусь ПА Антон Байко 1996
12 Беларусь ПА Павел Маўчун 1993
17 Беларусь ПА Мікалай Каляда 1998
20 Беларусь ПА Максім Галавач 2004
77 Беларусь ПА Кірыл Чэпкі 1999
88 Беларусь ПА Дзяніс Кананчук 2005
9 Беларусь Нап Віталь Рушніцкі 1990
19 Беларусь Нап Кірыл Кавалевіч 2004

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2017Другая (Д3)1426302321–10191/32 фіналу
2019Другая (Д3)6281441051–47461/64 фіналу
2020Другая — А (Д3)320134361–24431/32 фіналуВыхад у фінальны этап
Фінальны этап (Д3)610[upper-alpha 1]1369–186
2021Другая — Брэсцкі дывізіён — Усход (Д3)114122078–7381/16 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Фінальны этап (Д3)262318–79Выхад у плэй-оф Другой лігі
Другая — плэй-оф (Д3)6722315–13
2022Другая — Брэсцкі дывізіён — Усход (Д3)112120093–10361/16 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Фінальны этап (Д3)21080236–1224Выхад у плэй-оф Другой лігі
Другая — плэй-оф (Д3)6713321–12
  1. Улічваючы 4 гульні, перанесеныя з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 6 матчаў, 1—0—5, розніца мячоў 4—12.

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Пинская СДЮШОР-3, скорее всего, не выступит во второй лиге
  2. Вторая лига 2018. С “Крумкачами” их будет 15
  3. Во второй лиге может появиться команда из Пинска
  4. Пинский клуб второй лиги сменил название и логотип (ФОТО)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Стэнлес Пінск