wd wp Пошук:

ФК Стумбрас

«Стумбрас» (літ.: Futbolo klubas „Stumbras“) — былы літоўскі футбольны клуб з Каўнасa. У 2015—2019 гадах выступаў у A Лізе.

Гісторыя

Клуб быў заснаваны ў 2013 годзе на базе Нацыянальнай футбольнай акадэміі, якая была створана ў 2006 годзе пры падтрымцы УЕФА. За два гады «Стумбрас» здолеў падняцца ў А Лігу, дзе стаў займаць месцы ў сярэдзіне табліцы. У 2017 годзе клуб стаў уладальнікам Кубка Літвы.

У сезоне 2019 «Стумбрас» атрымаў хатнія перамогі над лідарамі чэмпіянату — «Жальгірысам» і «Судувай». Аднак, пазней у клуба пачаліся фінансавыя праблемы, з-за якіх у чэрвені ён не быў дапушчаны да ўдзелу ў Лізе Еўропы, а ў ліпені быў выключаны з А Лігі і спыніў існаванне[1]. У застаўшыхся матчах «Стумбрасу» было прысуджана тэхнічнае паражэнне 0:3.

Дасягненні

Нацыянальныя

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат Літвы

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Заўвагі
2013Другая — зона Поўдзень (Д3)224174379–3255 Выхад у Першую лігу
2014Першая (Д2)131197573–2964 Выхад у A Лігу
2015A Ліга (Д1)7361181751–7441
2016A Ліга (Д1)533891643–6333
2017A Ліга (Д1)7284101423–4222
Пераходныя матчы1 22005–1
2018A Ліга (Д1)4331561245–3551
2019A Ліга (Д1)828432112–6015Расфарміраваны

Зноскі

  1. https://alyga.lt/naujiena/stumbro-klubo-nebeliko-lietuvos-futbolo-zemelapyje/6174

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·ФК Стумбрас