wd wp Пошук:

ФК Сент-Эцьен

«Сент-Эцьен» (фр.: AS Saint-Étienne) — французскі футбольны клуб з горада Сент-Эцьен. Клуб быў заснаваны ў 1919 годзе. Праводзіць хатнія матчы на стадыёне «Жафруа Гішар», які размешчаны ў межах горада.

«Сент-Эцьен» з’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў у гісторыі французскага футбола, маючы на сваім рахунку 10 чэмпіёнскіх тытулаў, што з’яўляецца рэкордным паказчыкам сярод усіх французскіх клубаў, а таксама шэсць перамог у розыгрышы Кубка Францыі. Галоўным супернікам клуба з’яўляецца «Алімпік», які базуецца ў суседнім горадзе Ліён. Дэрбі паміж абодвума клубамі мае назва Дэрбі дзю Рон. У 2009 годзе клуб дапоўніў сваю структуру жаночым футбольным клубам.

У клубе бліскалі такія зоркі міжнароднага футбола, як Эмэ Жаке, Жак Санціні, Ларан Блан і Мішэль Плаціні, амаль кожны з якіх прыцягваўся да французскай нацыянальнай зборнай у якасці іграка ці трэнера.

Гісторыя

Раннія гады

Гісторыя «Сент-Эцьена» пачалася ў 1919 годзе, калі супрацоўнікі супермаркета сеткі «Groupe Casino» стварылі футбольную каманду пад назвай «Amicale des Employés de la Société des Magasins Casino» (ASC). Каманда прыняла рашэнне выступаць у форме зялёнага колеру, якую супрацоўнікі апраналі на працы ў «Casino». У 1920 годзе з-за забароны Федэрацыі футбола Францыі на выкарыстанне таварных знакаў у назве каманд, клуб змяніў сваю назву на «Amical Sporting Club», каб захаваць абрэвіятуру ASC, а пасля зліцця з іншым мясцовым клубам «Stade Forézien Universitaire», змяніў сваю назву на «Association sportive Stéphanoise» (ASS). У 1927 годзе прэзідэнтам клуба быў абраны П’ер Гішар — сын Жафруа Гішара, які быў заснавальнікам «Casino».

У 1930 годзе нацыянальная федэрацыя футбола дазволіла клубам мець прафесійны статус. У 1933 годзе «зялёныя» таксама атрымалі прафесійны статус і змянілі назву на цяперашную — «Association Sportive Saint-Étienne». У тым жа годзе «Сент-Эцьен» заявіўся ў новаўтвораную Лігу 2 і заняў паводле выніках сезона 1933/34 другое месца ў Паўднёвай групе. Клуб заставаўся ў Лізе 2 яшчэ чатыры сезоны, перш чым у сезоне 1938/39 дэбютаваў у Лізе 1 пад кіраўніцтвам шатландскага спецыяліста Уільяма Дакворта, скончыўшы сезон на ганаровым чацвёртым месцы. Аднак развіць поспех не атрымалася з-за пачатку Другой сусветнай вайны.

Тытулы

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Францыя Бр Мацьё Дрэе 1989
3 Францыя Аб Мікаэль Надэ 1999
4 Гвінея Аб Саіду Соў 2002
5 Францыя Аб Жымі Жырадон 1992
6 Марока ПА Бенжамін Бушуары 2001
7 Францыя ПА Тама Мункундзі 1991
9 Францыя Нап Шарль Абі 2000
11 Бразілія Аб Габрыел Сілва 1991
13 Іспанія Аб Серхі Паленсія 1996
14 Францыя ПА Дылан Шамбо 1997
15 Францыя Нап Лені Пінтор 2000
Пазіцыя Імя Год нараджэння
17 Кот-д’Івуар Нап Жан-Філіп Красо 1997
18 Францыя ПА Мацьё Кафаро 1997
19 Францыя Аб Лео Петро 1997
22 Францыя ПА Віктор Лабры 1995
23 Францыя Аб Антані Брыянсон 1994
25 Сенегал Нап Ібраіма Ваджы 1995
27 Францыя Аб Іван Масон 1998
29 Францыя ПА Аймен Муэфек 2001
42 Англія Бр Эцьен Грын 2000
Камерун Аб Браян Накуэ 2002

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1901 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·ФК Сент-Эцьен
Катэгорыя·Футбольныя клубы Францыі