wd wp Пошук:

ФК Саўтгемптан

«Саўтгемптан» (англ.: Southampton F.C.) — англійскі футбольны клуб, які размяшчаецца ў горадзе Саўтгемптан, графства Хэмпшыр. На «Сейнт-Мары Стэдыум» клуб пераехаў у 2001 годзе. Клуб мае мянушку «святыя», якая паўстала яшчэ ў часы заснавання клуба ў 1885 годзе ў сувязі з яго гісторыяй, гэта значыць каманда была арганізавана царкоўнымі актывістамі і з тых часоў гуляе традыцыйна ў чырвона-белай форме. Клуб мае сталае суперніцтва з «Портсмутам» з-за блізкасці паміж гарадамі. Матчы паміж гэтымі двума супернікамі вядомыя як Дэрбі паўднёвага берага.

Клуб упершыню атрымаў значны трафей у 1976 годзе, перамогшы ў розыгрышы Кубка Англіі, да гэтага клуб атрымліваў перамогі толькі ў рэгіянальных кубках і чэмпіянатах. Самым значным поспехам у чэмпіянаце Англіі з’яўляецца другое месца ў сезоне 1983/84[1]. «Саўтгемптан» гуляў у Прэм’ер-лізе да сезону 2004/05 (27 сезонаў запар у найвышэйшым дывізіёне), пасля чаго вылецеў у ніжэйшыя лігі. З 2012 года «святыя» зноў выступаюць ў Прэм’ер-лізе.

Гісторыя

Раннія гады

Клуб быў заснаваны ў 1885 годзе членамі Моладзевай асацыяцыі царквы Святой Дзевы Марыі (англ.: St Mary’s Church of England Young Men’s Association). Цяперашнюю назву «Саўтгемптан» атрымаў у 1897 годзе. Выступаючы пад назвай «Саўтгемптан Святой Марыі» (англ.: Southampton St.Mary’s), клуб далучыўся да Паўднёвай лігі ў 1894 годзе і станавіўся чэмпіёнам лігі шэсць разоў — у 1897, 1898, 1899, 1901, 1903 і 1904 гадах.

«Святыя» ўвайшлі ў Футбольную Лігу ў 1920 годзе, як член-заснавальнік трэцяга дывізіёна. Першы тытул прыйшоў у 1922 годзе, калі «Саўтгемптан» стаў чэмпіёнам дывізіёна. Дагэтуль «святыя» паспелі паўдзельнічаць у двух фіналах Кубка Англіі ў 1900 і 1902 гадах, але трафей абодва разы не скарыўся ім. Падняўшыся ў 1922 годзе ў другі дывізіён, «святыя» гулялі ў ім да 1953 года, калі зноў не апусціліся ў трэці дывізіён.

Пасляваенны час

Легенда «Саўтгемптана» і англійскага футбола Альф Рамсей быў сапраўднай зоркай пасляваеннага перыяду, і, шмат у чым дзякуючы яму, у 1960 годзе «Саўтгемптан» зноў вярнуўся ў другі дывізіён. Пры дапамозе такіх зорак як Марцін Чыверс, Тэры Пейн і Мік Чэнан, «святыя» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў Першы дывізіён у 1966 годзе.

Праз сем гадоў, у 1974 годзе каманда зноў выбыла ў другі дывізіён. Цікава, што кампанію ім тады склаў «Манчэстэр Юнайтэд». Аднак праз два гады «Саўтгемптан» дамогся найбуйнейшага поспеху ў сваёй гісторыі — у 1976 годзе, з’яўляючыся клубам другога дывізіёна, паўднёўцы заваявалі Кубак Англіі, абыграўшы на знакамітым «Уэмблі» на той момант ужо аднаго з лідараў вышэйшага дывізіёна «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 1:0. Пераможцы гол быў забіты Бобі Стоўксам.

Дасягненні

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Англія Бр Алекс Мак-Карці 1989
2 Англія Аб Кайл Уокер-Пітэрс 1997
3 Англія ПА Энзлі Мейтленд-Найлз 1997
4 Бразілія Аб Лянка 1997
6 Харватыя Аб Дуе Чалета-Цар 1996
7 Нігерыя ПА Джо Арыба 1996
8 Англія ПА Джэймс Уорд-Проўз Капітан каманды 1994
9 Англія Нап Адам Армстранг 1997
10 Шатландыя Нап Чэ Адамс 1996
13 Аргенціна Бр Вілі Кабальера 1981
15 Францыя Аб Рамен Перо 1997
17 Шатландыя ПА Сцюарт Армстранг 1992
Пазіцыя Імя Год нараджэння
18 Францыя ПА Секу Мара 2002
19 Малі ПА Муса Джэнепо 1998
21 Англія Аб Тына Ліўрамента 2002
22 Гана Аб Махамед Салісу 1999
23 Англія ПА Сэмюэл Эдозі 2003
24 Нарвегія Нап Махамед Эльюнусі 1994
27 Францыя ПА Ібрахіма Дыяло 1999
28 Іспанія Аб Хуан Ларыяс 2004
31 Ірландыя Бр Гэвін Базуну 2002
32 Англія Нап Тэа Уолкат 1989
37 Германія Аб Армель Бела-Качап 2001
45 Бельгія ПА Рамеа Лавія 2004

Зноскі

  1. Caught in Time: Southampton finish runners-up in the First Division, 1984. The Times (UK).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1885 годзе
Катэгорыя·ФК Саўтгемптан
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Клубы англійскай Прэм’ер-лігі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы Англіі