wd wp Пошук:

ФК Джэноа

«Джэноа» (італ.: Genoa) — італьянскі футбольны клуб з горада Генуя. Заснаваны ў 1893 годзе. Дзевяціразовы чэмпіён Італіі і аднаразовы ўладальнік Кубка Італіі. Нягледзячы на тое, лёгкаатлетычны і крыкетны клубы былі заснаваны ў 1893 годзе англічанінамі як брытанскі спартыўны клуб за мяжой, ігракамі ў гэтым таварыстве былі выключна падданыя англійскай кароны да 10 красавіка 1897 года, калі склад быў адчынены для італьянскіх грамадзян[2]. Футбольная секцыя клуба быў створана ў 1897 годзе Джэймсам Рычардсанам Спэнслі, што робіць футбольную каманду найстарэйшым існуючым клубам у сваім родзе ў Італіі[3].

Падчас сваёй доўгай гісторыі, «Джэноа» перамагала спаборніцтва Серыі A дзевяць разоў. Першы тытул «Джэноа» быў здабыты ў першым чэмпіянаце ў 1898 годзе, а апошні ажно ў сезоне 1923/24. Гістарычна склалася так, што «Джэноа» з’яўляецца чацвёртым найбольш паспяховым італьянскім клубам[4].

Клуб праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Луіджы Ферарыс», які здольны змясціць 36 536 чалавек[5]. Гэтая пляцоўка з’яўляецца хатняй для клуба з 1911 года. З 1946 года стадыён таксама выкарыстоўваецца як хатняя арэна для іншага футбольнага клуба з горада, «Сампдорыі». «Джэноа» большую частку сваёй пасляваеннай гісторыі праводзіць паміж Серыяй A і Серыяй B.

Гісторыя

Клуб быў заснаваны 7 верасня 1893 года як «Гэнуэскі крыкетны і атлетычны клуб» (англ.: Genoa Cricket & Athletic Club)[6]. Першапачаткова клуб спаборнічаў толькі ў лёгкай атлетыцы і крыкеце. З-за таго, што клуб быў створаны, каб прадстаўляць Англію за мяжой, арыгінальныя футболкі былі белага колеру, гэта значыць такога ж колеру, як і кашулі нацыянальнай зборнай Англіі[6].

З адкрыццём футбольнай секцыі было прынята рашэнне ад дазволе ўдзелу італьянскіх грамадзян у дзейнасці клуба. Першы таварыскі матч «Джэноа» праводзіла дома супраць змешанай каманды турынскіх клубаў «Інтэрнацыянале» і «Тарынезэ», дзе генуэзскі клуб трываў паражэнне з лікам 1:0[6]. Неўзабаве пасля гэтага «Джэноа» атрымаў сваю першую перамогу ў выязным матчы супраць клуба «Алесандрыя» з лікам 2:0. Таварыскія матчы таксама мелі месца супраць каманд розных брытанскіх суднаў, якія прыходзілі ў порт Генуі.

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Харватыя Бр Адрыян Шэмпер 1998
2 Італія Аб Стэфана Сабелі 1993
3 Германія Аб Ленарт Чыбора 1999
5 Румынія Аб Раду Дрэгушын 2002
8 Нідэрланды ПА Кевін Стротман 1990
9 Італія Нап Масіма Кода 1988
11 Ісландыя ПА Альберт Гюдмюндсан 1997
13 Італія Аб Мація Бані 1993
14 Італія Аб Алесандра Вальяка 1998
18 Гана Нап Калеб Экубан 1994
21 Італія Нап Келвін Ебаа 2000
22 Іспанія Бр Хасеп Марцінес 1998
24 Польшча ПА Філіп Ягела 1997
Пазіцыя Імя Год нараджэння
25 Славенія Бр Рок Водзішак 1998
27 Італія ПА Стэфана Стурара Капітан каманды 1993
31 Аўстрыя ПА Штэфан Ільзанкер 1989
32 Данія ПА Мортэн Фрэндруп 2001
36 Швейцарыя Аб Сільван Хефці 1997
47 Харватыя ПА Мілан Бадэль 1989
50 Турцыя Нап Гювен Ялчын 1999
57 Румынія Нап Джорджэ Пушкаш 1996
70 Італія ПА Мація Араму 1995
90 Італія ПА Манола Партанова 2000
93 Харватыя ПА Марка Паяч 1993
94 Францыя ПА Абдулае Турэ 1994
99 Чылі ПА Пабла Гальдамес 1996

Зноскі

  1. 1 2 https://genoacfc.it/da-oggi-777-partners-e-proprietaria-del-genoa/
  2. «Genoa» Архівавана 19 студзеня 2008.. FourFourTwo.com.
  3. «Storia». GenoaCFC.it
  4. «Campionato Serie A — Albo D’oro». Lega Calcio.
  5. «Stadio Luigi Ferraris». GenoaCFC.it.
  6. 1 2 3 «Genoa Cricket & Football Club — Short Historical Overview 1893–1960». RSSSF.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1893 годзе
Катэгорыя·ФК Джэноа
Катэгорыя·Футбольныя клубы Італіі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных