wd wp Пошук:

ФК Аякс Амстэрдам

«Аякс» (нідэрл.: Ajax) — нідэрландскі футбольны клуб з горада Амстэрдам. Заснаваны ў 1900 годзе. 36-разовы чэмпіён Нідэрландаў і 20-разовы ўладальнік Кубка Нідэрландаў, 9-разовы Суперкубка Нідэрландаў. Чатырохразовы пераможца Лігі чэмпіёнаў (1971, 1972, 1973, 1995). Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1987), Кубка УЕФА (1992) і Міжкантынентальнага кубка (1972, 1995). Хатні стадыён клуба, «Амстэрдам Арэна», быў адкрыты ў 1996 годзе, з 2018 года носіць назву «Ёхан-Кройф-Арэна». Ён з’яўляецца найбуйнейшым пасля «Алімпійскага» футбольным стадыёнам у Нідэрландах і месціць больш за 52 тысяч заўзятараў.

«Аякс» з’яўляецца самым тытулаваным клубам у сваёй краіне. У сезоне 2011/12 «Аякс» перамог чэмпіянат Нідэрландаў у 31 раз. У 1971 годзе «Аякс» стаў другім нідэрландскім клубам пасля «Феенорда», які атрымаў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў, пераадолеўшы ў фінале грэчаскі «Панатынаікос» з лікам 2:0. У 1972 годзе клуб у другі раз перамог у галоўным еўрапейскім клубным трафеі, абыграўшы ў фінале італьянскі «Інтэрнацыянале» з лікам 2:0. У 1973 годзе клуб у трэці раз запар стаў пераможцам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, перамогшы ў фінале італьянскі «Ювентус» з лікам 1:0. «Аякс» стаў другім клубам у гісторыі турніру пасля іспанскага «Рэала», хто здолеў перамагаць прэстыжны трафей тры разы на запар і атрымаць права на сталае захаванне ў сябе Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў. У 1995 годзе «Аякс» зноў выйграў Лігу чэмпіёнаў, абыграўшы ў фінале італьянскі «Мілан».

«Аякс» з’яўляецца адным з чатырох уладальнікаў гэтак званага футбольнага «Вялікага шалёма» — пераможцаў Кубка або Лігі чэмпіёнаў, Кубка кубкаў і Кубка УЕФА. Акрамя таго, «Аякс» з’яўляецца рэкардсменам паводле колькасці пераможаных Кубкаў Нідэрландаў, гэта значыць 18 перамог лічыцца на іх рахунку.

Гісторыя

Раннія гады

Гісторыя «Аякса» пачалася ў 1893 годзе, калі трое сяброў студэнтаў — Хан Дадэ, Карэл Рэсэр і Флорыс Стэмпел, вырашылі заснаваць уласную футбольную каманду, якая атрымала назву «Юніён» (нідэрл.: Union). Свае першыя матчы каманда праводзіла на ўскраіне Амстэрдама ў раёне Ньівер-Амстэл. У юных футбалістаў быў нават сапраўдны скураны мяч, уладальнікам якога быў Ган Дадэ. Праз некалькі месяцаў пасля заснавання клуб змяніў назву, атрымаўшы імя «Footh-Ball Club Ajax» (даслоўна «Нага-Мяч Клуб Аякс»), якія змяшчалі відавочную арфаграфічную памылку. Змянілася таксама і месца правядзення матчаў, з гэтага часу каманда гуляла на лужку Вілемспарка, што ў Паўднёвым Амстэрдаме. За карыстаннем поля за шэсць месяцаў каманда заплаціла 15 гульдэнаў.

У 1890-я гады ў Амстэрдаме і на яго ўскраінах, стала з’яўляцца занадта шмат футбольных каманд, якія займалі значную долю свабодных зямельных вучасткаў, таму ўлады гораду вырашылі ўвесці больш жорсткія патрабаванні да клубаў, да таго ж, на тым месцы дзе гуляў «Аякс» планавалася пабудаваць дамы. Пасля гэтага шматлікія ігракі разбегліся па іншых камандах, і таму ў 1896 годзе «Аякс» спыніў сваё існаванне.

Станаўленне

«Аякс» у сезоне 1900/01

14 сакавіка 1900 года дваццацітрохгадовы Флорыс Стэмпел выслаў сваім сябрам ліст, які ўтрымліваў запрашэнне на сустрэчу ў кавярню «Ост-Індыя» па вуліцы Кальверстрат, 2. У нядзелю раніцою 18 сакавіка адбылося гістарычнае пасяджэнне сяброў Стэмпэла, на якім было вырашана стварыць новую каманду пад назвай «Football Club Ajax», імя якой ужо не ўтрымлівала арфаграфічных памылак. Стэмпел стаў прэзідэнтам клуба, а яго сябры, Хан Дадэ і Карэл Рэсэр, якія сталі сузаснавальнікамі, увайшлі ў першае афіцыйнае праўленне клуба. Затым «Аякс» уступіў у Футбольны саюз Амстэрдама і арандаваў поле для хатніх гульняў на поўначы Амстэрдама ў раёне Бюйкслётэргам.

29 верасня 1900 года футбалісты «Аякса» правялі першую гульню ў спаборніцтве, якое праводзілася пад эгідай Футбольнага саюза Амстэрдама. Каманда атрымала перамогу над клубам ДОСБ з лікам 2:1, у складзе пераможцаў галамі адзначыліся Хертэл і Гейслер. «Аякс» завяршыў сезон на другім месцы ў сваёй лізе, дзе ўсяго выступала 4 клубы. У першы ж сезон каманда прынесла прыбытак у памеры 4 гульдэнаў і 31,5 цэнтаў, пра гэта паведамілі ігракі «Аякса» Хертэл і Гейслер, якія былі на той момант скарбнікамі клуба.

8 красавіка 1901 года «Аякс» правёў першую ў сваёй гісторыі гульню за межамі Амстэрдама, а менавіта ў Харлеме. Гульцам упершыню прыйшлося дабірацца да месца гульні на цягніку. Супернікам «Аякса» па таварыскім матчу стала зборная Нідэрландаў, якая ў выніку атрымала паражэнне ад клуба з Амстэрдама з лікам 1:4. З часам «Аякс» стаў вядомым як добра арганізаваны клуб, які ўсё больш прыцягваў да сабе лік гледачоў, але месца правядзення сваіх хатніх матчаў было не занадта зручным для гледачоў, бо даводзілася доўга дабірацца да месца правядзення матчу, хоць у каманды былі добрыя ўмовы, побач з полем у раёне Бюйкслётэргам была ўласная распранальня. У 1901 годзе каманда пераехала на новае поле ў раён Ланвег.

Стадыён

Першы сапраўдны стадыён з трыбунамі «Аякса» быў пабудаваны з дрэва ў 1911 годзе і называўся ён «Эт Гаўтэн». Пазней клуб выступаў на стадыёне пабудаваным да летніх Алімпійскіх гульняў 1928 года, якія прайшлі ў Амстэрдаме. Гэты стадыён, які спраектаваў архітэктар Ян Вільс, атрымаў назву Алімпійскі стадыён.

У 1934 годзе «Аякс» перабраўся на стадыён «Дэ Мер» ва ўсходнім Амстэрдаме, на якім выступаў аж да 1996 года. Буйныя еўрапейскія сустрэчы клуб усё ж праводзіў на Алімпійскім стадыёне, умяшчальнасць якога была большай.

У 1996 годзе «Аякс» пераехаў на ўласны новы стадыён у паўднёва-ўсходняй частцы гораду, названы «Амстэрдам Арэна», будаўніцтва якога абыйшлося клуба ў 134 млн долараў. Стадыён змяшчае 52 тысяч чалавек, сярэдняя наведвальнасць хатніх матчаў «Аякса» ў сезоне 2004/05 склала 48 тысяч чалавек. Арэна мае рассоўны дах і з’яўляецца адным з самых сучасных стадыёнаў у Еўропе. Зрэшты, з-за даху, нават у рассунутым стане, унутры стадыёна назіраецца недахоп сонечнага святла і вентыляцыі, з-за чаго істотна пагаршаецца якасць поля. Стары стадыён «Дэ Мер» быў пазней знесены, а на яго месцы з’явіўся жылы сектар.

З 2018 года «Амстэрдам Арэна» носіць назву «Ёхан-Кройф-Арэна» ў гонар легенды нідэрландскага футбола Ёхана Кройфа, які памёр у 2016 годзе.

Тытулы

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Нідэрланды Бр Мартэн Стэкеленбург 1982
2 Нідэрланды Аб Юрыен Тымбер 2001
3 Нігерыя Аб Калвін Бэсі 1999
4 Мексіка ПА Эдсан Альварэс 1997
5 Нідэрланды Аб Оўэн Вейндал 1999
6 Нідэрланды ПА Дэві Класен 1993
7 Нідэрланды Нап Стывен Бергвейн 1997
8 Нідэрланды ПА Кенет Тэйлар 2002
9 Нідэрланды Нап Браян Бробі 2002
10 Сербія ПА Душан Тадзіч Капітан каманды 1988
11 Аргенціна Нап Лукас Акампас 1994
13 Турцыя Аб Ахметджан Каплан 2003
15 Нідэрланды Аб Дэвайн Рэнш 2003
Пазіцыя Імя Год нараджэння
16 Нідэрланды Бр Яй Гортэр 2000
17 Нідэрланды Аб Дэйлі Блінд 1990
18 Італія Нап Ларэнца Лука 2000
19 Мексіка Аб Хорхэ Санчэс 1997
20 Гана ПА Махамед Кудус 2000
21 Аўстрыя ПА Флорыян Грыліч 1995
22 Нідэрланды Бр Рэмка Пасвер 1983
23 Нідэрланды ПА Стэвен Бергёйс 1991
27 Нідэрланды ПА Махамед Іхатарэн 2002
29 Аргенціна Аб Лісандра Магальян 1993
35 Партугалія Нап Франсішку Кансейсан 2002
39 Нідэрланды Аб Кік Піры 2000
40 Нідэрланды Нап Санцье Хансен 2002

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·ФК Аякс Амстэрдам
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1900 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы Нідэрландаў
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта