wd wp Пошук:

ФК Агракамбінат Ждановічы

«Агракамбінат Ждановічы» (часам таксама «АК Ждановічы» ці проста «Ждановічы») — беларускі футбольны клуб з Мінска. Заснаваны ў 2011 годзе. У 20142015 гадах выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі па футболе.

Гісторыя

Каманда была заснавана ў 2011 годзе пры падтрымцы агракамбіната «Ждановічы», да 2014 года выступала ў мінскай аматарскай лізе МЛФ. У 2013 годзе клуб перамог у аматарскім чэмпіянаце Мінска, а таксама заняў 3-е месца на турніры «Кубак Незалежнасці-2013» у Кіеве[1].

У 2014 годзе каманда заявілася ў Другую лігу, дзе стала выступаць у падгрупе А. Неўзабаве «Ждановічы» апынуліся на трэцім радку табліцы і не пакінулі яго да канца першага этапу, такім чынам трапілі ў фінальную групу. Аднак, у фінале каманда выступіла няўдала — 1 нічыя пры 7 паражэннях — і заняла выніковае 8-е месца. Тым не менш, нападнік «Ждановічаў» Кірыл Самахвал з 25 галамі стаў другім бамбардзірам турніру.

У сезоне 2015 справы ў каманды пайшлі горш. Згубіўшы сваіх найлепшых ігракоў папярэдняга сезону, «Ждановічы» неўзабаве апынуліся ў канцы табліцы. Нягледзячы на тое, што ў другой палове турніру каманда стала набіраць ачкі, яна скончыла на 8-м месцы з 10 у сваёй групе А, пасля чаго разграміла ў стыкавых матчах «Любань» (9:0, 3:0).

У 2016 годзе з-за фінансавых цяжкасцяў каманда адмовілася ад удзелу ў Другой лізе і пад назвай «КаўчэгСэрвіс» заявілася ў чэмпіянат мінскай аматарскай лігі АЛФ[2].

За час выступлення пад назвай «КаўчэгСэрвіс», каманда дасягнула нядрэнных вынікаў:

У пачатку 2019 года ў сувязі з ліквідацыяй фірм-партнёра «КаўчэгСэрвіс» каманда змяніла назву на «Фенікс», пад гэтай назвай прыняла ўдзел у Кубку Беларусі 2019/20, дзе 22 мая 2019 года саступіла мар’інагорскай «Вікторыі» з лікам 0:5. У 2020 годзе каманда пад новай назвай «Альфа» зноў згуляла ў Кубка Беларусі.

Папярэднія назвы

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2014Другая — А (Д3)422124640–25401/16 фіналуВыхад у фінальны этап
Фінальны этап814112119–315
2015Другая — А (Д3)81857617–25221/32 фіналу
Матчы за 15 месца215220012–0
20191/64 фіналу
20201/64 фіналу

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. ФК «АК Ждановичи» приходит на трибуну (руск.)
  2. «Ждановичи», выступавшие во второй лиге, переименовались в «Ковчег-Сервис» и выступили в чемпионате АЛФ (руск.)
  3. КОВЧЕГ-СЕРВИС ВЫИГРАЛ КУБОК МИНСКА СРЕДИ ЛЮБИТЕЛЕЙ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·ФК Агракамбінат Ждановічы
Катэгорыя·Былыя футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 2011 годзе
Катэгорыя·2011 год у Мінску
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2011 годзе